10 год таму адышоў Віталь Сіліцкі. Яго ідэі засталіся

sila

Спецыяльнае паседжанне Экспертна-аналітычнага клуба. Выступяць Эндру Ўілсан, Валерыя Касцюгова, Алена Кудзько і інш.

10 гадоў таму, 11 чэрвеня 2011 года, пайшоў з жыцця выбітны беларускі палітолаг, аўтар канцэпцый прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, першы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Віталь Сіліцкі. У кантэксце палітычнага крызісу пасля выбараў-2020 яго паліталагічныя напрацоўкі набываюць асаблівае значэнне.

З гэтай нагоды штотыднёвы аналітычны маніторынг Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам, сайтам экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) зладзіў спецыяльнае паседжанне Экспертна-аналітычнага клуба, 10 чэрвеня, 17.00 (Minsk Time, GMT+3), на платформе Zoom.

У паседжанні ўзялі ўдзел:

  • Эндру Ўілсан – старэйшы навуковы супрацоўнік Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), прафесар усходнееўрапейскіх даследаванняў ва Універсітэцкім коледжы Лондана, аўтар знакамітай кнігі Belarus: The Last European Dictatorship;
  • Валерыя Касцюгова – рэдактар ​​«Беларускага штогодніка» і сайта экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение»;
  • Рыгор Астапеня – дырэктар Chatham House Belarus Initiative, сузаснавальнік Vitali Silitski Fellowship;
  • Алена Кудзько – дырэктар GLOBSEC Policy Institute;
  • Пётр Рудкоўскі – дырэктар BISS.

Мадэратары – Вадзім Мажэйка (BISS) і Антон Рулёў (Belarus in Focus / Прэс-клуб).

Арганізатары вялі відэазапіс дыскусіі. Неўзабаве з’явіцца відэа-версія паседжання.

чэрвень 07, 2021
295
1
min read