Дзесяты выпуск BISS Trends (красавік–чэрвень 2012 г.)

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе справаздачу з серыі сістэматычных штоквартальных маніторынгаў  BISS Trends за другі квартал 2012 года.  У гэты перыяд Беларусь працягвала далейшую інтэграцыю з Расіяй, якая суправаджалася пэўнай размарозкай адносін з Захадам і актывізацыяй супрацоўніцтва з краінамі, што развіваюцца.

Варта адзначыць, што ў сферы палітычнай дэмакратызацыі / палітычнай лібералізацыі сітуацыя застаецца без зменаў, стагнацыя працягваецца.

У эканамічнай сферы галоўным зместам квартала стала зрушэнне маятніка ў галіне крэдытна-грашовай палітыкі: ці пойдзе ўрад на паслабленне жорсткай палітыкі альбо прадпрыемствы будуць вымушаныя прывыкаць дзейнічаць ва ўмовах бюджэтных абмежаванняў. У выніку мы назіраем другі напрамак развіцця падзей, у сувязі з чым квартальны лібералізацыйны трэнд ацэнены як «мінімальны прагрэс».

У сферы якасці кіравання і вяршэнства закона мы не фіксуем зменаў. «Ручное кіраванне» эканомікай захоўваецца, важныя рашэнні прымаюцца ў выглядзе дэкрэтаў і ўказаў прэзідэнт.

У плане геапалітыкі захоўваецца выразны дысбаланс у знешняй палітыцы Беларусі на карысць Расіі, а адносіны з Еўрапейскім саюзам застаюцца стабільна дрэннымі. Вяртанне да ранейшай датацыйнай схемы беларуска-расійскіх адносін дазваляе Мінску ігнараваць умовы Еўрасаюза для паляпшэння адносін. У той жа час да канца папярэдняга квартала назіралася відавочнае скарачэнне антызаходняй рыторыкі ў выступах афіцыйных асобаў і на старонках дзяржаўных СМІ.

Культурны трэнд, нягледзячы на шэраг станоўчых падзей, дэманструе працяг палітызацыі і ідэалагізацыі культурнай сферы, усё большую палярызацыю ў культурным жыцці Беларусі і дэвальвацыю той культурнай прадукцыі, якая прадстаўляе афіцыйны дыскурс.

Чытаць цалкам маніторынг у фармаце pdf, а таксама html (на рускай мове).