Беларуская мова: 1918 – 2018. На прыкладзе адукацыі і друку

Друкаваная версіяPDF версія

Упершыню сабраны асноўныя статыстычныя звесткі пра моўную сітуацыю ў названых сферах за стогадовы перыяд. Даследаванне адумысна мае дэскрыпцыйны характар: акцэнт пакладзены на апісанне таго, што адбывалася, паколькі ўсцяж бракуе комплекснай справаздачы аб наяўным стане рэчаў.



Асноўныя высновы і прагнозы даследавання:

  • 1. На працягу стагоддзя моўны ландшафт Беларусі радыкальна мяняўся некалькі разоў. Да 1918 года беларускі друк быў у ценю рускай мовы. Але ў выніку беларусізацыі 20-ых гадоў беларуская мова стала даміноўнай у друку і школе, а свае пазіцыі пачала губляць толькі пасля вайны.
  •  
  • 2. У 1932 годзе беларускамоўнае кнігавыданне дасягнула даваеннага піку. У пасляваенны перыяд той рэкорд быў пабіты толькі ў 2018 годзе.
  •  
  • 3. З 1994 года выразна спадае доля беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях (дашкольнае выхаванне, школа, ВНУ). Рэдукцыя беларускай мовы (на карысць рускай) адбываецца таксама ў вёсцы.
  •  
  • 4. У будучым выпадае чакаць невялікага росту беларускамоўнага кінігавыдання і прэсы. Але на дадзены момант не прадбачыцца змена трэнду ў сферы адукацыі; цалкам імаверна, што колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на беларускай мове, будзе яшчэ меншай. 

Усё даследаванне ў pdf.

photo: http://zviazda.by/