У чым Беларусь пераўзыходзіць заходнія краіны, а ў чым - адстае ад афрыканскіх?

Палітычная трансфармацыя ў Беларусі – гэта нешта большае, чым пусты гук, але меншае, чым новая эпоха. У Беларусі вялікі попыт на дэмакратыю, але нізкі ўзровень стратэгічнай кампетэнцыі, будавання кансэнсусу і культуры аргументацыі.
 
BISS падрыхтаваў дэталізаваны агляд міжнародных рэйтынгаў. У звязку з набліжэннем дзвюх выбарчых кампаній гэты агляд можа стаць для палітычных актораў важнай сістэмай каардынат у ходзе распрацоўкі сваіх праграм і фармавання сваёй стратэгіі.
 
 
 
І. Пяць рэчаў, у якіх мы – адны з найлепшых
 
  • 1. Палітычная трансфармацыя: Цягам 2016 – 2018 гадоў у Беларусі адбыўся самы вялікі спасярод усіх краін постсавецкай Еўразіі прагрэс у плане палітычнай трансфармацыі.
  •  
  • 2. Попыт на дэмакратыю: У плане прымання дэмакратыі-як-ідэі Беларусь апераджае Польшчу, Харватыю і Чарнагорыю і знаходзіцца прыблізна на тым жа ўзроўні, што Францыя.
  •  
  • 3. Устаноўка на супольнае дабро: Беларусь пераўзыходзіць Фінляндыю, Італію і амаль усе паўднёваеўрапейскія краіны па паказніку ўстаноўкі на супольнае дабро.
  •  
  • 4. Унутрыдзяржаўная аўтаномія: Беларусь пераўзыходзіць Швейцарыю і Вялікабрытанію па паказніку «унутрыдзяржаўнай аўтаноміі».
  •  
  • 5. Жанчыны ў трэцім сектары: У плане ўдзелу жанчын у АГС сітуацыя ў Беларусі лепшая, чым у Польшчы і прыблізна такая ж, што ў Швецыі. Але... горшая, чым у Беніне або Манголіі.
ІІ. Пяць рэчаў, у якіх мы – сярод найгоршых
 
  • 6. Дэлібэратыўны працэс: У Беларусі самы горшы з усіх краін Еўропы паказнік дэлібэратыўнай культуры. Нас апераджаюць таксама такія краіны, як В'етнам, Расея і Кітай.
  •  
  • 7. Стратэгічныя кампетэнцыі элітаў: У аспекце стратэгічнай прыярытэтызацыі Беларусь адстае нават ад Таджыкістана, В'етнама і Замбіі.
  •  
  • 8. Акадэмічная свабода і культурная экспрэсія: У плане акадэмічнай свабоды і культурнай экспрэсіі Беларусь крыху апераджае Расею і Казахстан, але адстае ад В'етнама, Афганістана і большасці афрыканскіх краін.
  •  
  • 9.Будаванне кансэнсусу: Беларусы не ўмеюць будаваць кансэнсус паміж сабой. У гэтым плане мы знаходзімся на 102 месцы сярод развіваючыхся краін і адстаем ад такіх краін, як Азербайджан, Афганістан, Расея, В'етнам і Куба.
  •  
  • 10. Інавацыйнасць у прыняцці рашэнняў: У плане інавацыйнасці і гнутнасці ў прыняцці рашэнняў Беларусь знаходзіцца ў той самай групе, што Азербайджан і Таджыкістан і адстае ад Расеі, Турэччыны, Руанды, В'етнама.

Чытаць увесь тэкст у пдф