Андрэй Елісееў у праграме “Свабода бяз гальштукаў” на Радыё Свабода 20 сакавіка 2013 года

Ці лёгка беларусы атрымліваюць шэнгенскія візы? Па што едуць яны ў Эўропу, што шукаюць там? Ці мяняе наведваньне краінаў Захаду іхную мэнтальнасьць? Чаму афіцыйны Менск ня хоча дамаўляцца з Эўразьвязам пра спрашчэньне візавага рэжыму? І ці сапраўды пры пэўных умовах Захад мог бы адчыніць свае межы беларусам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Вячаслаў Ракіцкі (Прага) і аналітык BISS Андрэй Елісееў (Менск).