Што адкажа Лукашэнка на ўльтыматум ад Ціханоўскай?

vid

Калі разглядаць палітычную сітуацыю ў Беларусі як шахматы, то хто застанецца пераможцам у канцы партыі?

Калі разглядаць палітычную сітуацыю ў Беларусі як шахматы, то хто застанецца пераможцам у канцы партыі? Вядоўца праграмы «Размова» Уладзімір Мацкевіч разам з акадэмічным дырэктарам BISS Пётрам Рудкоўскім разважаюць, наколькі дальнабачны ды моцны быў ход Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай рады з абвешчаннем ультыматуму ўладам.

«Адна справа, калі ўсе адчуваюць, што верагоднасць выканаць ультыматум – 1-2 %, а іншая сітуацыя, калі 30-40 %. Хай сабе нават не 50 %. Тым не менш шанцы ўсё ж такі нашмат большыя. Можа стацца так, што ўсё ж такі пачнецца ўсеагульны страйк, або не ўсеагульны, але вялікая частка прадпрыемстваў пойдзе на гэта»,

– разглядае варыянты госць студыі Пётр Рудкоўскі.

Пры гэтым спадар Рудкоўскі амаль упэўнены ў тым, што ўлады не пойдуць на якія-кольвек саступкі, а пратэстоўцы не здолеюць зрэалізаваць плану ўсеагульнага страйку. Чым у такім выпадку скончыцца гульня?

Глядзіце аналіз у «Размове» (для карыстальнікаў з Беларусі: каб абыйсці незаконнае блакаванне старонкі "Белсат", можна скарыстацца праграмай https://www.psiphon3.com/ru/index.html)

кастрычнік 20, 2020
12
1
min read