Пётр Рудкоўскі

Дырэктар BISS. Кандыдат (PhD) гуманітарных навук (Варшаўскі універсітэт).

У мінулым выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня) і Універсітэце Лазарскага (Варшава). Быў госцем-выкладчыкам у Ягелонскім, Варшаўскім, Вроцлаўскім, Беластоцкім універсітэтах і Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані.
У 2008 годзе быў стыпендыятам (visiting scholar) Паўднёва-заходняга коледжу ў Ўінфілдзе, ЗША. Двойчы быў стыпендыятам (research fellow) Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), у межах якога кіраваў Беларускім цэнтрам. З'яўляецца аўтарам чатырох кніг і звыш 100 артыкулаў.

У красавіку 2013 году стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі Льва Сапегі (Польшча) за "выдатныя заслугі ў фармаванні і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і набліжэнні Беларусі да Еўропы".

Сфера навуковых інтарэсаў: каштоўнасная інтэграцыя Беларусі і ЕС, нацыянальная тоеснасць, канцэпцыя адкрытага грамадства, крытычнае мысленне.

Акрамя роднай беларускай, валодае польскай, англійскай, рускай і літоўскай мовамі.

Кантакт: rudkouski@belinstitute.com

 

Артыкулы аўтара