Кацярына Шмаціна

Аналітык BISS. Магістр у галіне міжнародных адносінаў (Універсітэт Сіракуз, Нью-Ёрк (2016). Атрымала таксама дыплом юрыста ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (2013). У 2016-2018 гг. працавала ў Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў, дзе каардынавала аказанне тэхнічнай прававой дапамогі па пытаннях верхавенства і права і дэмакратычнага кіравання рэгіянальным офісам ПРААН. У 2017-2018 гадах удзельнічала ў складанні рэйтынгаў Сусветнага банка “Вядзенне бізнэса” і справаздачы “Жанчыны, бізнэс, права”.

У 2018 г. Кацярына стала лаўрэатам прэміі Школы нацыянальнай бяспекі імя Дэніэла Моргана (Вашынгтон), а ў 2016 г. атрымала ўзнагароду праграмы “Лідары грамадзянскай супольнасці” ад Open Society Foundations.

Сфера навуковых інтарэсаў: знешняя палітыка Беларусі, міжнародная бяспека, Расія, Еўразія, НАТА.

Апрача роднай беларускай, валодае рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.

Кантакт: shmatsina@belinstitute.com