Алісія Іванова

ImageСтажор BISS з 1 жніўня па 15 снежня 2019 года. Студэнтка бакалаўрэата факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта (спецыяльнасць "міжнароднае права"). У мінулым працавала валанцёрам у некалькіх праваабарончых арганізацыях. Прайшла стажыроўку ў Міжнародным Камітэце Чырвонага Крыжа.

У 2019 годзе была ўзнагароджана дыпломам першай ступені за ўдзел у 76-ай навуковай студэнцкай канферэнцыі БДУ ў англамоўнай секцыі "Сучаснае развіццё міжнароднага права”.

Сфера навуковых інтарэсаў: міжнародная бяспека, раззбраенне, ваенныя альянсы.

Апрача беларускай (роднай), валодае рускай і англійскай мовамі.

Кантакт: alisiya.ivanova1509@gmail.com