Пётр Рудкоўскі

Валанцёр

Кандыдат (PhD) гуманітарных навук (Варшаўскі універсітэт), асістэнт-прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.

У мінулым выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня) і Універсітэце Лазарскага (Варшава). Быў госцем-выкладчыкам у Ягелонскім, Варшаўскім, Вроцлаўскім, Беластоцкім універсітэтах і Універсітэце Адама Міцкевіча ў Познані.

У 2008 годзе быў стыпендыятам (visiting scholar) Паўднёва-заходняга коледжу ў Ўінфілдзе, ЗША. Двойчы быў стыпендыятам (research fellow) Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі (Варшава), у межах якога кіраваў Беларускім цэнтрам. У верасні - кастрычніку 2017 года праходзіў стажыроўку ў Цэнтры ўсходніх даследаванняў (Варшава) у межах праграмы Think Visegrad Fellowship.

З'яўляецца аўтарам чатырох кніг і звыш 100 артыкулаў.

У красавіку 2013 года стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі Льва Сапегі (Польшча) за "выдатныя заслугі ў фармаванні і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і набліжэнні Беларусі да Еўропы". У сакавіку 2020 атрымаў дыплом намінанта прэміі імя Святланы Навумавай у катэгорыі "Паліталогія/ паліттэхналогіі 2019".

Сфера навуковых інтарэсаў: каштоўнасная інтэграцыя Беларусі і ЕС, нацыянальная тоеснасць, еўразійства, канцэпцыя адкрытага грамадства, крытычнае мысленне.

Акрамя роднай беларускай, валодае польскай, англійскай, рускай і літоўскай мовамі.

Кантакт: rudkouski@belinstitute.com

Артыкулы