Дзяніс Мельянцоў

Дзяніс МЕЛЬЯНЦОЎ: Колькі каштуе еўраінтэграцыя?

Часта можна пачуць меркаванне аб тым, што, маўляў, Расія ўбухвае мільярды даляраў у беларускую эканоміку, а ад Еўрасаюза такой шчодрасці пры любым раскладзе чакаць не выпадае. Таму і вымушана беларускае кіраўніцтва ісці ў Еўразійскі саюз, а не будаваць лепшыя адносіны з ЕС. Але ці правільны зыходны тэзіс?

Дзяніс МЕЛЬЯНЦОЎ: Навошта прылятаў Нікаліч?

Паспрабую падагуліць  у тэзіснай форме тое, што ўжо казаў журналістам і абмяркоўваў з калегамі адносна візіта ў Беларусь сербскай дэлегацыі. 

1. Томіслаў Нікаліч наўрад ці выконваў нейкую пасярэдніцкую місію па даручэнні Брусэля. Гэта не той чалавек, якому ледзі Эштан магла б даручыць такую ролю. У Брусэлі на Нікаліча глядзяць з падазрэннем.

Дзяніс МЕЛЬЯНЦОЎ: Пра няпэўны лёс Дыялогу

Амаль год арганізатары і ўдзельнікі Дыялогу пра мадэрнізацыю з Беларуссю (ДМБ) чакалі адказу афіцыйнага Мінска наконт удзелу дзяржаўных экспертаў. І вось нарэшце дачакаліся. У канцы студзеня беларускі МЗС разаслаў у еўрапейскія сталіцы non-paper, у якім ставіць свае ўмовы ўдзелу ў Дыялогу.

Гэтыя ўмовы і прапановы даволі прадказальныя; прыкладна так мы прагназавалі яго магчымае разгортванне ў ранейшых тэкстах BISS. Калі бліжэй да тэксту, то Мінск хоча наступнага: