Запрошаныя эксперты

  • Андрэй Казакевіч

    Доктар палітычных навук (Літва, 2009). Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Мінск, Беларусь). Навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас, Літва). Галоўны рэдактар часопісаў “Палітычная сфера” і “Belarusian Political Science Review”.

  • Андрэй Ляховіч

    Палітолаг, аналітык. Кіраўнік Цэнтра палітычнай адукацыі. Аўтар шэрагу аналітычных прац, у тым ліку па пытаннях эвалюцыі палітычнай сістэмы, выбарчых кампаній і фарміравання палітычных эліт у Беларусі.

  • Андрэй Расінскі

    Беларускі культуразнаўца. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт і Варшаўскі ўніверсітэт. Працуе як кінакрытык і журналіст.

  • Вікторыя Закрэўская

    Магістр сацыяльных навук Універсітэта Орхуса (Данія ). Бакалаўр палітычных навук ЕГУ ( Літва). Стыпендыят Фонду Адкрытага Таварыства (ЗША). Да таго, як далучыцца да BISS, праходзіла стажыроўку ў Інстытуце ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (EESC, Літва).

    Сфера інтарэсаў: міжнародныя адносіны, знешняя палітыка ЕС, знешняя палітыка Беларусі, міжнародная і еўрапейская бяспека, энергетычная бяспека, сацыяльная бяспека.

    Працуе ў BISS з верасня 2013 г. 

    Кантакт: vzakrevskaya [at] belinstitute.eu

  • Валерыя Касцюгова

    Палітолаг, паліттэхнолаг. Кіраўнік Агенцтва палітычнай экспертызы пры BISS, з 2013 - Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы (Вільнюс, Літва). Рэдактар і складальнік выдання «Беларускі штогоднік». Мадэратар сайта «Наша думка» (2003-2011).

    Сфера даследчых інтарэсаў: інстытуцыйныя трансфармацыі, расійска-беларускія адносіны, інш. Лаўрэат прэміі ім. Святланы Навумавай (2012).

  • Вячаслаў Пазняк

    Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт ЕГУ, кіраўнік парталу “Wider Europe”.

  • Георгій Плашчынскі

    Магістр палітэканоміі Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук. Бакалаўр міжнародных адносін (скончыў факультэт паліталогіі МДІМА-Універсітэта). Стажыраваўся ў лонданскім кансалтынгу па палітычных рызыках Exclusive Analysis. Член Вялікай Рады Асацыяцыі беларусаў свету «Бацькаўшчына» (2009-2013).

  • Дар’я Каткоўская

    Вядучы юрыст ТАА “Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры”. Аўтар шматлікіх каментароў па пытаннях рэкламы, аптовага гандлю, абароны правоў спажыўцоў.

  • Дзяніс Мельянцоў

    Магістр паліталогіі (Інстытут міжнародных адносін і палітычных навук пры Віленскім універсітэце). Зараз займаецца падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі па тэме адносін Беларусі з NATO.

    Навукова-даследчыя інтарэсы: знешняя палітыка Беларусі, беларуска-еўрапейскія адносіны, міжнародная і еўрапейская бяспека, дыпламатыя, Еўрасаюз.

  • Елена Уколова

Старонкі