Місія. Каштоўнасці. Стратэгічнае бачанне

1. BISS – гэта публічны, даследніцкі, палітычна неангажаваны і полісі-арыентаваны інстытут. Падрабязней

2. Дырэктар і эксперты BISS («каманда») у сваёй дзейнасці кіруюцца прынцыпамі прафесіяналізму, празрыстасці і падсправаздачнасці. Падрабязней

3. BISS, застаючыся ідэалагічна і палітычна нейтральным інстытутам, прытрымліваецца базавых каштоўнасцяў адкрытага грамадства і прасоўвае іх у Беларусі ў межах уласцівай для яго дзейнасці. Падрабязней

4. Метадалагічным апірышчам для даследніцка-аналітычнай дзейнасці BISS з'яўляецца крытычны рацыяналізм, асноўнымі прынцыпамі якога ёсць: (а) прагматызм; (б) праблемацэнтрызм; (в) прыярытэтнасць кантэксту абгрунтавання; (г) аб'ектывізм; (д) логіка. Падрабязней

5. У сферы «полісі» галоўнай задачай BISS ёсць стратэгічная экспертыза: аналіз грамадска-палітычных працэсаў у доўгатэрміновай перспектыве і выпрацоўка рэкамендацый на базе рэалістычнай ацэнкі рызыкаў і магчымасцяў. Падрабязней

6. У адукацыйнай сферы прыярытэтам BISS з'яўляецца прасоўванне крытычнага мыслення. Падрабязней

7. Стратэгічную мэту Беларусі BISS фармулюе наступным чынам: Адкрытае грамадства – адметная нацыя (АГАН): Беларусь будучыні павінна ўвасабляць каштоўнасці адкрытага грамадства і мець акрэсленую нацыянальную ідэнтычнасць. Падрабязней

Адобрана Радай BISS у красавіку 2019 года