![](/sites/default/files/fields/media_image/field_media_image/2021-06/IMG_20200912_155150_367.jpg)
Адысей Калантарыдзіс далучыўся да каманды BISS у якасці практыканта.
Адысей з’яўляецца аспірантам Універсітэта Усходняй Англіі (Вялікабрытанія). Перад гэтым ён спецыялізаваўся ў абшары «Міжнароднае развіццё і палітыка з замежным вопытам», у цяперашні час заканчвае магістратуру ў галіне адукацыі і развіцця.
У мінулым Адысей праходзіў стажыроўку ў Малдове ў Асацыяцыі незалежнай прэсы і быў удзельнікам праектаў развіцця ў Індыі і Паўднёвай Афрыцы.
Сфера інтарэсаў — дэмакратызацыя, развіццё СМІ і мабілізацыя грамадства.
Каманда BISS сардэчна вітае Адысея і жадае прадуктыўнай і цікавай супрацы!