Вітаем Алісу Фака, новую прыктыкантку BISS!

Аліса

У BISS распачынае экспертную практыку Аліса Фака (Alissa Facco).

Аліса з'яўляецца студэнткай Турынскага ўніверсітэта, Італія. Спецыялізуецца ў абшары глабальнага права і транснацыянальных юрыдычных даследаванняў.

У рамках міжнароднага абмену навучалася ў ЗША і Іспаніі. Удзельніца летняй школы па вывучэнню рускай мовы пры Тамбоўскім дзяржаўным універсітэце імя Г.Р. Дзяржавіна.

Сфера акадэмічных зацікаўленняў: міжнародныя адносіны, параўнальная палітыка, Еўразія, а таксама гісторыі.

Акрамя роднай італьянскай, валодае англійскай, іспанскай і рускай мовамі.

Мяркуецца, што падчас экспертнай практыкі Аліса зоймецца вывучэннем значэння міжнароднага кантэксту для палітычнай трансфармацыі ў Беларусі. Вынікам стане публікацыя міні-даследаванне або/і саўдзел у аналізе сцэнарыяў трансфармацый у краіне.

Каманда BISS шчыра вітае Алісу і жадае плённай супрацы!