Вітаем Таццяну Свянцецкую ў якасці прыктыканкі!

ts

У BISS распачынае стажыроўку Таццяна Свянцецкая.

Таццяна з’яўляецца аспіранткай факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Рэгіянальнай спецыялізацыяй была Цэнтральная Еўропа з ухілам на міжнародныя адносіны. У 2020 годзе атрымала ступень магістра.

Праходзіла стажыроўкі ў Чэхіі, Латвіі і Велікабрытаніі.

Сфера навуковых інтарэсаў: міжнародныя адносіны, знешняя палітыка ЗША у дачыненні да ЕС, параўнальная паліталогія, палітыка краін ЕС.

Валодае рускай, беларускай і англійскай мовамі.

Падчас сваёй практыкі ў BISS Таццяна будзе займацца вывучэннем міжнароднымі дачыненнямі Беларусі ў поствыбарны перыяд. Вынікам працы чакаецца міні-даследаванне ў гэтым абшары.

Каманда BISS сардэчна вітае спадарыню Таццяну і жадае ёй цікавага і плённага супрацоўніцтва!