BISS -Timeline №9 (верасень 2013 г.)

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе дзевяты выпуск BISS -Timeline — штомесячны маніторынг палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сфер. У ім аналізуюцца падзеі, якія адбыліся ў верасні 2013 года.

Беларуская апазіцыя канчаткова аформілася ў два кааліцыйных блокі . Адзін з іх (умоўная назва — "Народны рэферэндум ", па назве кампаніі, якую вядзе кааліцыя), склаўся яшчэ ў траўні. Другі быў афіцыйна створаны 22 верасня на рэспубліканскай канферэнцыі кааліцыі пад афіцыйнай назвай "Грамадзянскі альянс за справядлівыя і сумленныя выбары для лепшага жыцця "Талака" (скарочаная назва — "Талака "). Гэта, мабыць, асноўная падзея верасня ў палітычным жыцці краіны.  І "народны рэферэндум" і "Талака" маюць намер ісці на будучыя мясцовыя выбары з уласнымі спісамі кандыдатаў у дэпутаты, кандыдатаў у сябры выбарчых камісій і назіральнікаў. Такім чынам, адзначаюць аналітыкі BISS, большасць апазіцыйных сіл на сённяшні дзень размеркаваны па дзвюм кааліцыям, аб'яднаным тактычна на аснове кампаній, якія яны праводзяць, а не на палітычнай ідэалогіі альбо каштоўнасцяў .

У знешнім гандлі ў верасні захоўвалася неспрыяльная сітуацыя, а знешнегандлёвы дысбаланс, які павялічваецца,  пагражае новым эканамічным крызісам для нацыянальнай эканомікі. У гэтым сэнсе, на думку экспертаў BISS , калійны канфлікт яшчэ больш пагоршыў сітуацыю: паўплываў на аб'ёмы паставак у Беларусь расійскай нафты (яны скарочаныя з планаваных 400 тыс. тон да 170 тыс. тон). Эксперты канстатуюць, што падзенне аб'ёмаў прамысловай вытворчасці ў верасні склала 4,8%. І найбольшы ўклад у зніжэнне паказчыкаў, акрамя калійных угнаення , унеслі змазачная аліва і дызельнае паліва (падзенне на 16,7% і 26,6% адпаведна).

У сацыяльнай сферы верасень адзначыўся павышэннем цэн і тарыфаў. Так, амаль на 12% павялічыліся тарыфы на электраэнергію для насельніцтва і двойчы павялічваліся кошты на аўтамабільнае паліва. Больш за тое, эксперты адзначаюць, што дзяржава мае намер скараціць выдаткі на сацыяльную сферу. Пра гэта сведчыць указ прэзідэнта №389 ад 3 верасня, згодна з якім права на працоўную пенсію па ўзросту будзе падавацца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых узносаў не менш за 10 гадоў, а не за пяць, як раней . Павышэнне планкі мінімальнага стажу, лічаць эксперты, адрасавана больш маладым работнікам з тым, каб апошнія былі вымушаныя на працягу большага тэрміну часу фармаваць свае пенсійныя правы.

Культурнае жыццё рэспублікі ў верасні працякала ў звыклым рэчышчы: афіцыйныя і неафіцыйныя культурныя праекты ажыццяўляліся ў розных, практычна не перасякальных плоскасцях, улады зноў дэманстравалі сваю закрытасць, няўменне весці дыялог з апанентамі, імкненне ідэялагізаваць любыя масавыя культурныя мерапрыемствы. Эстэтычны ўзровень афіцыйных праектаў, як правіла, заставаўся вельмі нізкім.

Чытайце BISS - Timeline за верасень 2013 г. у фармаце pdf