Другі выпуск BISS Trends (студзень-сакавік 2010 г.)

Беларускі інтытут стратэгічных даследванняў рады прадставіць Вашай увазе другі выпуск штоквартальнага маніторынгу BISS Trends. Дэбютны выпуск - гэта ўсё ж такі апісанне падзей, і толькі цяпер мы можам пачаць выяўляць нейкія заканамернасці і пазначаць тэндэнцыі палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны.

Такім чынам, у першым квартале 2010 года мы сутыкнуліся з поўнамаштабным адкатам той кволай палітычнай лібералізацыі, якая назіралася ў краіне ў папярэднія паўтары гады. Ці з'яўляецца гэта стандартным перадвыбарным абвастрэннем, або мы маем справу з доўгатэрміновай тэндэнцыяй «закручвання гаек» - пакажа будучыня. Аднак, ужо цяпер відавочна, што палітычная дэлібералізацыя не замінае паступовай, хоць і ў большай частцы дэкаратыўнай, лібералізацыі эканамічнай.

Дзве падзеі, якія адбыліся ў першым квартале 2010 г., можна лічыць знакавымі: па-першае, гэта ўхваленне прыватызацыі Мінскага гадзіннікавага заводу, што можа быць першым знакам адыходу ад звыклай мадэлі сацыяльнага кантракту. Па-другое, гэта дамоўленасць аб пастаўцы венесуэльскай нафты ў Беларусь - нягледзячы на паказную палітызаванасць гэтага кроку, адкрыццё калідору для нерасійскай нафты ў рэгіён - гэта стварэнне ўмоваў для больш цікавай і разнапланавай геапалітычнай гульні ў рэгіёне.

Вялікае заўсёды бачыцца на адлегласці. Фіксуючы найважнейшыя тэндэнцыі ў эканамічнай і грамадска-палітычнага жыцці, BISS Trends паступова ператворыцца са скляпення ацэнак апошніх падзей у летапіс развіцця краіны. Мы спадзяемся, што такі летапіс будзе карысным у Вашай працы і Вашых уласных роздумах пра сучаснае і прагнозах будучыні Беларусі. Як заўсёды, запрашаем прадстаўнікоў аналітычнай супольнасці быць не толькі чытачамі і крытыкамі, але і суаўтарамі BISS Trends.

Чытаць маніторынг у фармаце pdf