Дзяніс МЕЛЬЯНЦОЎ: У выніковай Дэкларацыі Віленскага саміта УП Беларусь узгадваецца 8 разоў. Пра што гэтыя згадкі?

1. Дзяжурная, пералічальная

2. Пра чаканні запуску перамоваў аб заключэнні Дамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму і Дамовы пра рэадмісію

3. Пра "важны ўнёсак Беларусі ў еўрапейскую энергетычную бяспеку праз істотны энергетычны транзіт"

4. Падтрымка далейшага дыялогу паміж Беларуссю і ЕС у сферы энэргетыкі

5. Пра актыўнае далучэнне Арменіі і Беларусі да ЕСаўскіх ядзерных стрэс-тэстаў

6. "Прынялі да ўвагі пашыраныя двухбаковыя сектарныя дыялогі паміж ЕС і Беларуссю па пытаннях эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва, аховы наваколля і адукацыі

7. "ЕС працягвае свой удзел у Еўрапейскім дыялогу пра мадэрнізацыю з беларускім грамадствам"

8. Пра абмен меркаваннямі паміж ЕС і беларускім урадам пра "вызначэнне найлепшых будучых варыянтаў супрацы па пытаннях мадэрнізацыі".

Як бачым, сёлетняя Дэкларацыя апынулася вельмі дружалюбнай да Беларусі, што адлюстроўвае агульнае пацяпленне ў двухбаковых адносінах. На фоне няўдачаў з Украінай і Арменіяй вынікі саміту адносна Беларусі выглядаюць ужо не такімі і сціплымі, улічваючы ўзровень і характар удзелу Беларусі ва Ўсходнім Партнёрстве.

Для параўнання: на мінулым саміце ў Варшаве ў 2011 годзе еўрапейскімі ўдзельнікамі была прынятая асобная Дэкларацыя па сітуацыі ў Беларусі, у якой патрабавалася вызваленне і рэабілітыцыя палітвязняў, а таксама выказвалася занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў краіне. Дзякуючы прывентыўным дзеянням беларускай дыпламатыі, краіны-партнёры тады гэтую дэкларацыю не падпісалі. За гэтыя два гады сітуацыя карэнным чынам змянілася, і Еўрапейскі саюз спрабуе намацаць іншы падыход у размовах з афіцыйным Мінскам.