Беларускі знешнепалітычны індэкс №21 (ліпень–жнівень 2014 г.)

Друкаваная версіяPDF версія

BISS  прадстаўляе дваццаць першы выпуск “Беларускага знешнепалітычнага індэкса”, у якім аналізуюцца пяць напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі за ліпень–жнівень 2014 года.

Цэнтральнай падзеяй разгляданага перыяду стаў саміт у фармаце Мытны Саюз–Украіна–ЕС, які прайшоў 26 жніўня ў Мінску. А галоўным фактарам міжнароднай палітыкі ў рэгіёне заставаўся ўкраінскі крызіс, без уліку якога немагчыма аналізаваць адносіны афіцыйнага Мінска з Расіяй, Еўрасаюзам і ўласна Украінай.

Аўтары «Індэкса» адзначаюць, што ўзважаная пазіцыя беларускага кіраўніцтва па Украіне, якая прывяла да прызнання Мінска перамоўнай пляцоўкай, істотна падправіла міжнародны імідж Беларусі і ў перспектыве можа паскорыць працэс нармалізацыі стасункаў з Захадам.

Аднак у выпадку далейшай эскалацыі крызісу афіцыйны Мінск можа сутыкнуцца з неабходнасцю заняць больш вызначаную пазіцыю ў сваіх адносінах з Украінай. Нежаданне беларускага кіраўніцтва ахвяраваць адносінамі з Украінай можа стварыць напружанасць паміж Мінскам і Масквой.

Беларусь усё больш крытычна разглядае свае адносіны з Кітаем. На месца гучных заяў пра амбітныя, але, як правіла, не прыдатныя для рэалізацыі на практыцы праекты, паступова прыходзяць не такія маштабныя, але рэалістычныя прапановы.

У адносінах Беларусі з краінамі Блізкага Усходу захоўваліся цяжкасці, што тлумачыцца нестабільнасцю ў рэгіёне. На гэтым фоне Мінск рабіў спробы ўмацаваць сувязі з афрыканскімі краінамі і дзяржавамі Паўднёвай Азіі. Беларускі ўрад укараняе новыя прылады для ўмацавання знешнеэканамічных сувязяў, што, у першую чаргу, датычыцца

крэдытавання. Перад беларускім урадам зараз стаіць задача хаця б часткова кампенсаваць адмоўнае знешнегандлёвае сальда краіны за кошт гандлю з краінамі, якія развіваюцца.

Тэкст маніторынга ў фармаце pdf