Еўразійскі агляд №4

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе чацьвёрты выпуск  «Еўразійскага агляду», у якім аналізуюцца працэсы еўразійскай інтэграцыі. 

Еўразійская інтэграцыя пачала новы этап развіцця – Еўразійскі эканамічны саюз – у досыць складаны для эканомік краін–удзельніц перыяд. Расійская эканоміка ўвайшла ў перыяд рэцэсіі, сярод асноўных прычын якой – зніжэнне сусветных цэнаў на нафту і санкцыі Захаду ў сувязі з падзеямі на Данбасе. Эканамічная сітуацыя ў Арменіі, Беларусі і Казахстане, якія цесна прывязаныя да расійскага рынку тавараў і паслуг, таксама рэзка пагоршылася ў сувязі з абясцэньваннем расійскага рубля. 

Тэма нумара новага выпуску «Еўразійскага агляду» – перспектывы развіцця еўразійскай інтэграцыі ва ўмовах эканамічнага крызісу. Галоўны рэдактар часопіса «Валютнае рэгуляванне і ЗЭД» Уладзімір Арцюгін апісвае сутнасць эканамічных праблем, якія ўзніклі ў краінах ЕАЭС у апошнія паўгода ў сувязі з падзеннем попыту на нацыянальныя тавары на расійскім рынку, і прапануе сцэнары развіцця сітуацыі ў ЕАЭС ва ўмовах эканамічнага крызісу. 

Рубрыка «Актуаліі» прысвечана агляду пазіцый найбольш значных палітычных сілаў у краінах ЕАЭС па пытанні еўразійскай інтэграцыі, а таксама асаблівасцям прасоўвання еўразійскага праекта няўрадавымі арганізацыямі гэтых краін. Склад заканадаўчых органаў і тып палітычных сістэм краін ЕАЭС абумовілі адсутнасць шырокай дыскусіі па праблемах еўразійскай інтэграцыі як на ўзроўні парламентаў, так і ў грамадствах. Ва ўмовах слабай грамадзянскай супольнасці і падкантрольнасці СМІ выканаўчай улады антыеўразійскія ініцыятывы не атрымліваюць шырокай грамадскай падтрымкі, а звязаныя з уладнымі структурамі ўмоўна няўрадавыя арганізацыі становяцца праваднікамі праеўразійскіх ідэй «зверху». 

Чацьвёрты выпуск  «Еўразійскага агляду» у фармаце PDF