Стан беларускай ідэнтычнасці: прэзентацыя аналітычнага прадукта

У беларускай ідэнтычнасці апошнім часам адбываюцца імклівыя і глыбокія змены. Часткова яны звязаныя з актуальнымі грамадска-палітычнымі працэсамі, а часткова — з доўгатэрміновымі тэндэнцыямі, якія праяўляюцца ў дзеяннях грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу апошнія некалькі год.

Змены і тэндэнцыі за жнівень—кастрычнік 2020 года мы спрабавалі ўлавіць з дапамогай адмыслова запраектаванага «Індэкса ідэнтычнасці». Першы — пілотны — выпуск Індэкса мы і маем намер прэзентаваць.

Прэзентацыя адбудзецца 21 красавіка, 17.00 па мінскім часе.

Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце, калі ласка, гэтую форму

Тэмы прэзентацыі:
  1. Па якой метадалогіі складаецца «Індэкс ідэнтычнасці»?
  2. Чым адрозніваюцца падыходы да беларускай ідэнтычнасці ў дзяржавы, грамадства і бізнесу?
  3. Хто робіць больш для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці?
У прэзентацыі возьмуць удзел:

Вадзім Мажэйка – аўтар канцэпцыі Індэкса і каардынатар даследавання;

Пётр Рудкоўскі – дырэктар BISS;

Андрэй Расінскі – культуролаг, запрошаны эксперт BISS.

Мовы прэзентацыі і абмеркавання – беларуская, руская, англійская. Будзе сінхронны пераклад паміж англійскай і рускай/беларускай мовамі.

Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў Facebook ды YouTube.

Фота: Andrew Keymaster