"Афіцыйны Менск выкарыстоўвае ўсе магчымасці" - Кацярына Шмаціна пра візіт сербскага міністра

Практычна адначасова з аб’яўленнем пра беларуска-сербскі авіякантракт стала вядома аб працягу эмбарга Еўразвязу на пастаўкі зброі з Беларусі ды ў Беларусь. Кацярына Шмаціна, аналітык BISS, тлумачыць:

«Сербія – гэта адна з тых краінаў, на падтрымку якіх ці на паразуменне з якімі Беларусь можа разлічваць на заходнім кірунку. У выпадку ўступлення Сербіі ў Еўразвяз мы можам таксама разлічваць, што Сербія па пэўных пытаннях будзе займаць прабеларускую пазіцыю – тую, якая будзе выгадная афіцыйнаму Менску».

«Зараз афіцыйны Менск выкарыстоўвае ўсе магчымасці, якія ў яго ёсць: добрыя альбо не вельмі. І спрабуе ўсталяваць кантакты не з самымі, умоўна кажучы, карыснымі партнёрамі».

Чытаць або глядзець увесь рэпартаж на Белсат