Чаго чакаць ад "Вялікай Размовы"? Прагноз эксперта BISS

Рэпартаж тэлевізіі "Белсат":

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка 2019 г. правядзе «Вялікую размову» з удзелам больш як 200 прадстаўнікоў СМІ, палітолагаў, эканамістаў, работнікаў рэальнага сектара эканомікі, грамадскіх арганізацыі і канфесій. Як мяркуюць апытаныя Belsat.eu эксперты галоўнай тэмай сёлетняга мерапрыемства маюць стаць адносіны паміж Беларуссю і Расеяй.

Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў, палітолаг Кацярына Шмаціна:

  • "Лукашэнка на фоне напружання ў адносінах з Расеяй працягне падкрэсліваць «святасць» суверэнітэту дзяржавы. Магчыма, мы пачуем інсайды наконт працы беларуска-расейскай камісіі, якая зараз пераглядае дамовы па Саюзнай дзяржаве. Таксама варта чакаць заяваў пра агульны стан адносінаў з Расеяй па выніках нядаўніх сустрэчаў у Сочы".

Увесь рэпартаж на старонцы "Белсат"