Рудкоўскі пра "Вялікую размову": "Па фундаментальных пытаннях - выразныя хістанні"

"Белсат", праграма "Аб'ектыў":

Не чапаць старыны, не ўводзіць навіны! Больш як сямігадзінны выступ Аляксандра Лукашэнкі перад айчыннымі ды замежнымі журналістамі, бізнесоўцамі ды экспертамі сенсацыяў не прынёс. Новымі сталі толькі скаргі на прапаганду і эканамічную палітыку Крамля. Таксама нечакана часта кіраўнік Беларусі казаў пра незалежнасць.

«Ніколі Лукашэнка не быў супраць суверэнітэту і незалежнасці. Галоўны факт, які я магу вам прывесці ў сувязі з гэтым, – тое, што я прэзідэнт, першы прэзідэнт Беларусі, а не нехта». «98 % беларусаў прагаласуюць супраць уваходжання ў склад Расеі, бо выраслі новыя пакаленні», – заявіў Аляксандр Лукашэнка. 

Але гэта не азначае, што Лукашэнка возьме курс на беларусізацыю або расстанецца з савецкай ідэалогіяй ды эканомікаю. Каментуе Пётр Рудкоўскі, дырэктар BISS:

«Тое, што з’яўляецца фундаментам незалежнасці, – нацыянальная тоеснасць, дэмакратызацыя, рынкавая эканоміка – у гэтым плане ў яго вельмі сурʼёзныя хістанні».

Чытаць або глядзець увесь рэпартаж на старонцы Белсат