Наколькі новы вірус смертаносны? Стан навуковых ведаў

Па стане на 6 траўня налічваецца ўжо больш за 25 тыс. навуковых артыкулаў і экспертных меркаванняў на тэму новага каронавіруса (SARS-CoV-2) і выкліканага ім захворвання (CoViD-19). Большасць з іх мае вузка-спецыялістычны характар, але некаторыя з іх тычацца пытання, якое ляжыць у аснове сур'ёзных рашэнняў: наколькі новы вірус смертаносны? Ці сапраўды ён нашмат больш пагрозлівы, чым большасць іншых вірусаў, ці гэта – як кажуць некаторыя - «нешта накшалт грыпы»?

Мы зрабілі агляд навуковай літаратуры, экспертных меркаванняў і прафесійных рапартаў, прысвечаных гэтаму пытанню. Ніжэй прапануем сінапсіс гэтага агляду: у храналагічным парадку прадстаўлены артыкулы і рапарты, высновы наконт пагрозлівасці і паясненні адносна высноваў. Сінапсіс не прэтэндуе на вычэрпнасць, але ён дасць магчымасць здабыць арыентацыю ў стане экспертных ведаў на бягучы момант.

«ПСВ» – гэта паказнік смяротнасці выпадкаў (case fatality rate) – адсотак памерлых у звязку з Covid-19 спасярод дыягназаваных выпадкаў заражэння новым каронавірусам.

«ПСІ» – пак азнік смяротнасці інфекцыі (infection fatality rate) – адстотак памерлых у звязку з Covid-19 спасярод усіх (дыягназаваных і недыягназаваных) выпадкаў заражэння новым каронавірусам.

У кантэксце пытання: Якая імавернасць смерці ў выпадку заражэння SARS-CoV-2? больш інфарматыўным з'яўляецца ПСІ. Гэты паказнік можна атрымаць толькі апасродкавана, а менавіта даследуючы рэпрэзентатыўныя выбаркі той ці іншай папуляцыі. З улікам таго, што пандэмія ўсцяж трывае, а сам вірус можа праходзіць мутацыі (ў напрамку больш пагрозлівага або менш пагрозлівага), дадзеныя наконт ПСІ з'яўляюцца ўсяго толькі ўступнымі ацэнкамі.

 

Дата

 

Крыніца

 

Гал. выснова

 

Паясненні і ўдакладненні

24 студзеня

Рабочае даследаванне, апублікаванае ў навуковым медычным часопісе The Lancet1

 

 

ПСВ: 3%

Аўтары заўважаюць, што ПСВ для новага віруса на ранніх этапах вывучэння зазвычай падвержаны скажэнню ў напрамку звышрэпрэзентацыі суровых выпадкаў і няўлічвання лагодных

29 студзеня

Ацэнка СААЗ, выказаная падчас прэс-канферэнцыі2

 

ПСВ: 2%

Прадстаўнікі СААЗ падкрэсліваюць, што гэта «вельмі ранняя і правізорная ацэнка, якая можа змяніцца»

 

4 лютага

Паведамленне Кітайскай нацыянальная камісіі па ахове здароўя падчас прэс-канферэнцыі3

 

ПСВ: 2,1%

Звяртаецца ўвага, на тое, што ПСІ можа быць іншы, паколькі «могуць быць лагодныя і іншыя выпадкі, якія не траплялі ў справаздачы».

 

28 лютага

Рапарт супольнай місіі СААЗ і Кітая на базе 55 924 пацверджаных выпадкаў4

 

ПСВ: 3,8%

 

Падкрэсліваецца, што на ацэнку маглі паўплываць выклікі і скажэнні справаздачнасці

 

3 сакавіка

 

Генеральны дырэктар СААЗ падчас брыфінгу5

 

ПСВ: 3,4%

Інфармацыя была пададзена наступным чынам: «3,4% спасярод зафіксаваных выпадкаў Covid-19 мелі смяротны зыход»6.

 

17 сакавіка

Праф. Стэнфардскага ўніверсітэта Джон Ёнідзіс на сайце StatNews прэзентуе статыстычныя ацэнкі на базе сітуацыі на Diamond Princess7

 

 

ПСІ:

0,05 – 1%.

 

Аўтар экстрапалюе свае ацэнкі на насельніцтва ЗША. Тэарэтычна, вынікі можна экстрапаляваць і на іншыя папуляцыі

17 сакавіка

Нацыянальны інстытут здароўя Італіі публікуе рапарт адносна ўздзеяння віруса і спосабаў працякання выкліканай ім хваробы 8

Больш за 99% смяротных зыходаў, звязаных з Covid-19, мелі месца ў людзей, якія ўжо да заражэння хварэлі на рознага роду хваробы

19 сакавіка

Група 9 навукоўцаў публікуе ў Nature Medicine даследаванне сітуацыі у Ухані9

ПСВ у Ухані: 1,4%

Пазначаецца, што пры вызначэнні паказніка смяротнасці не былі ўлічаны бессімптомныя выпадкі заражэння (з увагі на складанасць устанаўлення іх колькаснага значэння)

30 сакавіка

Група 33 навукоўцаў публікуе ў The Lancet даследаванне сітуацыі ва ўсім Кітаі10

 

ПСВ у Кітаі: 1,38%

Навукоўцы мяркуюць, што калі ўлічыць лагодныя або бессімптомныя выпадкі заражэння, якія не былі зафіксаваны ў афіцыйных статыстыках, то паказнік смяротнасці будзе ў раёне 0,66%.

9 красавіка

Агучаны ўступныя вынікі даследавання праф. Хендрыка Штрэка на базе рэпрэзентатыўнай выбаркі11

 

ПСІ: 0,37%

 

14 красавіка

СААЗ агучвае «абноўленую стратэгію барацьбы з пандэміяй»12

ПСВ:

вышэй за 3%

Пры гэтым адзначаецца, што ў 20% выпадкаў інфекаванне цягне за сабой сур'ёзныя клінічныя наступствы

17 красавіка

Эпідэміёлаг Ёхан Гізеке, дарадца шведскага ўраду і генеральнага дырэктара СААЗ, у інтэрв'ю для Unherd13

 

ПСІ:

каля 0,1%

 

22 красавіка

Доктар Дэн Эрыксан з Каліфорніі прадставіў уласныя вылічэнні14

ПСІ паміж 0,03% і 0,1%

За аснову ўзята сітуацыя ў Каліфорніі, Іспаніі, Швецыі і Нью Ёрку

30 красавіка

The Centre for Evidence-Based Medicine на базе дадзеных, даступных па стане на 30.04.202015

 

ПСІ: 0,36%

Артыкул мае характар прыватнага экспертнага меркавання і не праходзіў працэдуру акадэмічнага рэцэнзавання

 

1Chen Wang et al. "A novel coronavirus outbreak of global health concern The Lancet. January 24, 2020.

2World Health Organization (WHO).Update on the situation regarding the new coronavirus. [transcript]. January 29, 2020.

3NHS Press Conference, Feb. 4 2020. National Health Commission (NHC) of the People’s Republic of China.

4Report of the WHO-China Joint Mission on Coronavirus Disease 2019 (COVID-19). World Health Organization, Feb 28, 2020.

5WHO Director-General's opening remarks at the media briefing on COVID-19. March 3, 2020.

6“3.4% of reported COVID-19 cases have died.”

7John P.A. Ioannidis. A fiasco in the making? As the coronavirus pandemic takes hold, we are making decisions without reliable data. StatsNews. March 17, 2020.

8ISS. Report sulle caratteristiche dei pazienti deceduti positivi a COVID-19 in Italia Il presente report è basato sui dati aggiornati al 17 Marzo 2020.

9Joseph T. Wu , Kathy Leung, Mary Bushman, Nishant Kishore, Rene Niehus, Pablo M. de Salazar, Benjamin J. Cowling , Marc Lipsitch and Gabriel M. Leung. Estimating clinical severity of COVID-19 from the transmission dynamics in Wuhan, China. Nature Medicine. March 19, 2020.

10Robert Verity, Lucy C Okell, Ilaria Dorigatti, Peter Winskill, Charles Whittaker, Natsuko Imai, Gina Cuomo-Dannenburg, Hayley Thompson, Patrick G T Walker, Han Fu, Amy Dighe, Jamie T Griffin, Marc Baguelin, Sangeeta Bhatia, Adhiratha Boonyasiri, Anne Cori, Zulma Cucunubá, Rich FitzJohn, Katy Gaythorpe, Will Green, Arran Hamlet, Wes Hinsley, Daniel Laydon, Gemma Nedjati-Gilani, Steven Riley, Sabine van Elsland, Erik Volz, Haowei Wang, Yuanrong Wang, Xiaoyue Xi, Christl A Donnelly, Azra C Ghani, Neil M Ferguson. Estimates of the severity of coronavirus disease 2019: a model-based analysis. The Lancet March 30, 2020.

11Melanie Weiner, Sandra Simonsen. Nicole Sagener Erste Ergebnisse der Heinsberg-Studie machen Hoffnung. t.oline.de. 10.04.2020.

12World Health Organization. Covid-19 Strategy Update. Apr 14, 2020. С. 2.

13Swedish expert: why lockdowns are the wrong policy . Unherd. Apr 17, 2020.

14Dr. Erickson COVID-19 Briefing. YouTube: Apr 22, 2020.

15Jason Oke, Carl Heneghan. Global Covid-19 Case Fatality Rates. The Centre for Evidence-Based Medicine, March 17, 2020, updated Apr 30, 2020.