Polling Memo: Вяртанне Еўропы

Друкаваная версіяPDF версія

Упершыню ад чэрвеня 2011 г. беларускія грамадзяне аддалі перавагу еўрапейскаму выбару. У спрэчках апазіцыі пра байкот ці ўдзел у парламенцкіх выбарах няма пераможцаў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання НІСЭПД (Вільня), праведзенага ў кастрычніку 2012 г., і прадстаўленага ў сёмым выпуску BISS з серыі аналізаў сацыялагічных дадзеных нацыянальных апытанняў.

На пытанне, як бы Вы прагаласавалі на рэферэндуме: за саюз з Расіяй ці за далучэнне да Еўрасаюзу, у кастрычніку 2012 г. 44,1% рэспандэнтаў адказалі, што яны за Еўрасаюз, і 36,2% – за Расію. Гэта самая вялікая нечаканасць у выніках апытання. Яна здарылася пасля года рэзкага падзення праеўрапейскіх настрояў і росту прыхільнасці да Расіі. Гэтая тэндэнцыя назіралася ад сакавіка 2011 г. да сакавіка 2012 г. і аднавілася ў другім квартале 2012 г. BISS тлумачыць падобную пераарыентацыю шэрагам фактараў (гл. далей), у тым ліку зменай рыторыкі, якой трымаўся Еўразвяз пасля выбараў 2010 г., і асабліва пачаткам у сакавіку 2012 г. “Дыялогу дзеля мадэрнізацыі”. Магчыма, вынікі апошняга апытання паслужаць сігналам для Бруселя і іншых еўрапейскіх сталіц, што Еўрасаюз можа карыстацца ў Беларусі дастатковым уплывам.

Чытаць цалкам тэкст ”Вяртанне Еўропы” у фармаце pdf