Беларускі знешнепалітычны індэкс № 10 (верасень–кастрычнік 2012 г.)

Друкаваная версіяPDF версія

BISS прадстаўляе дзясяты, юбілейны выпуск “Беларускага знешнепалітычнага індэкса”, у якім аналізуюцца пяць накірункаў знешняй палітыкі Беларусі ў верасні–кастрычніку 2012 г.

Нашы эксперты адзначылі шэраг істотных змяненняў, якія аказваюць уплыў на адносіны афіцыйнага Мінска з блізкімі і далёкімі суседзямі.

Расійскі вектар зноў умацаваўся. У абмен на ўдзел Беларусі ў інтэграцыйных праектах пад эгідай Расіі Крэмль захоўвае поўную палітычную падтрымку Мінска.

Адносіны з Еўрапейскім саюзам, перажыўшы чарговы крызісны этап, ізноў увайшлі ў стадыю «падзейнай пустэчы».

На кітайскім напрамку адзначана істотная інтэнсіфікацыя адносін. Гэта звязана са спробай Мінска ўцягнуць Кітай у свае палітычныя ўзаемаадносіны з Расіяй з мэтай атрымання дадатковых прэферэнцый.

Адносіны з краінамі, якія развіваюцца трохі ажывіліся, у асноўным дзякуючы гандлю.

Пасля летняга перыяду актывізацыі ўкраінскі вектар вярнуўся да нулявога значэння. У гэты перыяд выявілася тэндэнцыя абвастрэння гандлёвых адносін з-за планаў Кіева абмежаваць імпарт беларускага бензіну.

Тэкст маніторынгу ў фармаце pdf