“Палітычны медыябарометр BISS” №1 за красавік – червень 2012 г.

Друкаваная версіяPDF версія

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прэзентуе першы (пілотны) публічны выпуск новага даследавання — “Палітычны медыябарометр BISS за красавік – чэрвень”.

У гэтым дакладзе ахопліваецца перыяд ад 1 красавіка да 30 чэрвеня 2012 г. BISS выбраў, кадыфікаваў і прааналізаваў рэпрэзентацыі незалежных палітычных сіл на васьмі найбуйнейшых незалежных веб-сайтах, у чатырох вядучых незалежных газетах, чатырох асноўных дзяржаўных газетах, на адзінаццаці патрыйных веб-сайтах і на пятнаццаці палітычных старонках у “Фэйсбуку” і “ЛайвДжорнал”. За азначаны перыяд мы выявілі і каталагізавалі больш за 3000 згадак у СМІ пра 27 асобных палітыкаў і 13 палітычных сіл.

Пры гэтым наша выбарка абмяжоўваецца незалежнымі палітычнымі сіламі і палітычнымі дзеячамі. Аналіз палітычнай камунікацыі дзейнай уладнай эліты застаецца па-за межамі гэтага праекта.

Асноўныя высновы даследавання:

— нізкі ўзровень адпаведнасці паміж прысутнасцю палітычных сіл у СМІ і іх рэальнай практычнай дзейнасцю

— існуе разрыў паміж інтарэсамі сярэдняга выбарца (попытам) і тэматыкай, якая пераважае ў палітычным дыскурсе незалежных палітычных сіл у СМІ (прапановай);

— у палітычнай камунікацыі шмат пасіўнасці і рэакцыі, але мала ініцыятыўнасці (маецца на ўвазе распачынанне ў СМІ чагосьці новага);

— нестабільнасць/неакрэсленасць самавызначэння палітычных суб’ектаў (незалежныя палітыкі часта вызначаюць сябе вонкавымі назіральнікамі, блогерамі, экспертамі ці каментатарамі, а не палітыкамі ці прадстаўнікамі палітычных сіл, якія выступаюць з пэўнай праграмай і змагаюцца за давер грамадства, за выбарныя пасады);

— палітычныя сілы не выкарыстоўваюць увесь патэнцыял наяўных сучасных, інтэрактыўных сродкаў;

— палітычныя сілы прадстаўленыя ў незалежных СМІ амаль аднымі і тымі ж асобамі,  перадусім партыйныя лідэры

У дакладзе могуць быць пэўныя хібы і ўпушчэнні, выкліканыя “чалавечым фактарам”: мы выбаркава дадаткова спраўджвалі звесткі, аднак кадыфікатары маглі дапусціць нязначныя памылкі, якія не ўплываюць на агульную карціну, прапанаваную ў дакладзе. Да таго ж метадалогія даследавання няспынна знаходзіцца ў працэсе ўдасканалення. У наступным дакладзе, які мае з’явіцца напрыканцы кастрычніка гэтага года і будзе ахопліваць перыяд парламенцкіх выбараў (ліпень – верасень), з’явяцца новыя постаці і будзе выкарыстоўвацца ўдасканаленая метадалогія. Будзем вельмі ўдзячнымі і прадстаўнікам СМІ, якія ўнясуць све прапановы, каб пасадзйнічаюць удасканаленню нашых новых даследаванняў.

Мы наўмысна прэзентуем “Палітычны медыябарометр BISS” пасля выбараў, каб нас не абвінавацілі ва ўдзеле у палітычным жыцціі у цэлым, ці ў выбарчай кампаніі ў прыватнасці. BISS — прынцыпіяльна па-за палітыкай.

Яшэ раз нагадем, што мы прэзентуем першы публічны выпуск “Палітычнага медыябарометра BISS”.  У далейшым мы будзем выпускаць яго кожны квартал.

Чытайце медыябврометр у фрмаце pdf на англійскай і  беларускай мовах