Чалавечы капітал
Чалавечы капітал
У гэтым накірунку даследаванняў вывучаецца якасць беларускага чалавечага капіталу ў розных сектарах. У фокусе аналізу – эфектыўнасць інвестыцый у адукацыю і чалавечы капітал, уплыў чалавечага капіталу на вытворчасць працы ў Беларусі. Даследуецца арганізацыя навукі і вытворчасці інавацый, арганізацыя сістэмы вышэйшай і прафесійнай адукацыі. Аналізуецца ступень улучанасці беларускай навукі ў сусветны акадэмічны рынак і канкурэнтаздольнасць беларускага чалавечага капіталу.
-
Плагіят: прычыны і спосабы рашэння. Праект даследавання
У сучаснай акадэмічнай дыдактыцы ўсё большы акцэнт робіцца на пісьмовыя заданні (акадэмічныя эсэ, пісьмовыя рэфераты, прэзентацыі і г.д.). ... -
Чалавечы капітал: Уплыў міграцыі на беларускую эканоміку і грамадства
BISS прадстаўляе даследванне Андрэя Елісеева, праведзенае пад эгідай Міжнароднага Кансорцыюма прыкладных даследванняў па міжнароднай міграцыі CARIM-East. Яно працягвае серыю даследванняў BISS, прысвечаных праблематыцы чалавечага капітала. ... -
Чалавечы капітал: З’ехаць нельга застацца
Дадзенае даследаванне працягвае цыкл работ BISS «Чалавечы капітал як фактар канкурэнтаздольнасці і мадэрнізацыі» і засноўваецца на выніках нацыянальнага апытання (снежань 2012 г.– студзень 2013 г.), замоўцам якога выступіў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. ... -
Чалавечы капітал: Беларуская вышэйшая адукацыя ў міжкраінавай перспектыве
Даследаванне з'яўляецца часткай праекта BISS "Чалавечы капітал у Беларусі: крыніцы канкурэнтаздольнасці і мадэрнізацыі". Мэта работы - на аснове шэрагу параўнальных паказчыкаў і індыкатараў ацаніць якасць беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі ў міжкраінавай перспектыве, і, адпаведна, ацаніць якасць чалавечага капіталу, які ўтварае нацыянальная адукацыйная сістэма. ... -
Чалавечы капітал: Аддача на адукацыю
BISS пачынае публікацыю серыі даследаванняў у рамках праекта "Чалавечы капітал як крыніца канкурэнтаздольнасці і мадэрнізацыі", над якім мы плануем працаваць у 2013 годзе. ...