BISS-Образование

  • BE CRITICAL: Лекцыя першая

    Поруч з валоданнем ангельскай мовай і кампутарнай пісьменнасцю, крытычнае мысленне – гэта пропуск у ХХІ стагоддзе. Беларусь у гэтым плане надалей застаецца «дзявочай зямлёй»: трэнінгаў па крытычным мысленні – лічаныя адзінкі, падручнікаў увогуле няма, а нават навукоўцы-гуманітары блытаюць крытычнае мысленне з крытычнымі тэорыямі.

    BISS ініцыюе адукацыйны праект «be critical», які будзе скіраваны на прасоўванне крытычнага мыслення ў беларускім грамадстве, асабліва сярод моладзі. У першай - уводнай - лекцыі Пётр Рудкоўскі тлумачыць, ЧАМУ крытычнае мысленне важнае ў сучасным свеце асвойваць, ШТО гэта такое і ЯК яго засвойваць. 

    Прапанаваная відэалекцыя - тэставая. Мы знаходзімся ў працэсе пошуку партнёраў і рэсурсаў з мэтай запуску доўгатэрміновага і высокаякаснага праекту. Па меры іх знаходжання і ўсталёўвання зваротнай сувязі мы будзем удасканальваць відэа-лекцыі як у тэхнічным, так і метадычным плане.