Ужо неўзабаве! Крытычнае мысленне - кампетэнцыя будучыні. BISS World Cafe

Ужо неўзабаве: “Крытычнае мысленне - кампетэнцыя, якую шукае ў кадрах сусветны бізнэс, але якая слаба прадстаўленая ў Беларусі.” Вядзе Пётр Рудкоўскі, дырэктар BISS.

Пётр абараніў доктарскую дысертацыю па тэорыі аргументацыі. А тэорыя аргументацыі - асноўны базіс крытычнага мыслення. У мінулым сярод іншага выкладаў і праводзіў трэнінгі па крытычным мысленні. 15 год досведу ўдзелу ў публічных дэбатах. У межах BISS запусціў праект Be Critical. Крытычнае мысленне для амбітных беларусаў (пакуль што на валанцёрскай аснове).

Інтэрактыўны івэнт адбудзецца ў межах #BISS_World_Cafe 1 верасня (нядзеля) на фестывалі IBB #JubiläumsFest.

Пр-т газеты Праўда 11. Аўдыторыя “Мінск”. З 20.00 да 21.30.

Уваход вольны