Спецыяльнае паседжанне Экспертна-аналітычнага клуба. Выступяць Эндру Ўілсан, Валерыя Касцюгова, Алена Кудзько і інш.
10 гадоў таму, 11 чэрвеня 2011 года, пайшоў з жыцця выбітны беларускі палітолаг, аўтар канцэпцый прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, першы дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Віталь Сіліцкі. У кантэксце палітычнага крызісу пасля выбараў-2020 яго паліталагічныя напрацоўкі набываюць асаблівае значэнне.
З гэтай нагоды штотыднёвы аналітычны маніторынг Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам, сайтам экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) зладзіў спецыяльнае паседжанне Экспертна-аналітычнага клуба, 10 чэрвеня, 17.00 (Minsk Time, GMT+3), на платформе Zoom.
У паседжанні ўзялі ўдзел:
- Эндру Ўілсан – старэйшы навуковы супрацоўнік Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), прафесар усходнееўрапейскіх даследаванняў ва Універсітэцкім коледжы Лондана, аўтар знакамітай кнігі Belarus: The Last European Dictatorship;
- Валерыя Касцюгова – рэдактар «Беларускага штогодніка» і сайта экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение»;
- Рыгор Астапеня – дырэктар Chatham House Belarus Initiative, сузаснавальнік Vitali Silitski Fellowship;
- Алена Кудзько – дырэктар GLOBSEC Policy Institute;
- Пётр Рудкоўскі – дырэктар BISS.
Мадэратары – Вадзім Мажэйка (BISS) і Антон Рулёў (Belarus in Focus / Прэс-клуб).
Арганізатары вялі відэазапіс дыскусіі. Неўзабаве з’явіцца відэа-версія паседжання.