Лялькавод сапраўды нясе адказнасць за ляльку. Але ў Беларусі жывуць дарослыя людзі, якія самі адказваюць за сваё жыццё
На што зараз можна спадзявацца? Што можа грамадзтва зрабіць зараз? За што адказныя палітыкі і грамадзкія дзеячы?
Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць гісторык, шэф-рэдактар часопіса Arche Аляксандар Пашкевіч і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзім Мажэйка.
Пашкевіч
- Досьвед уласнай беларускай паразы — гэта досьвед Плошчы-2010
- Паразы ў паўстаньнях ХІХ стагодзьдзя і ў рэвалюцыі 1905 году былі паразамі ў больш шырокім дзяржаўным кантэксьце, мы былі адно рэгіянальным аспэктам
- Ну, а як выжывалі? Грамадзтва перажывала рэпрэсіі, пераконвалася, што яно пакуль няздольнае скінуць рэжым, і пераходзіла да арганічнай працы
- Нашыя цяперашнія падзеі яшчэ ня скончаныя, нельга сказаць, што рэакцыя канчаткова перамагла, усе ўціхамірыліся і больш не змагаюцца
- Улада не дае магчымасьці адмовіцца ад змаганьня, перайсьці да арганічнай стваральнай працы. І яна не пачынае рэформаў, якія б вырашылі тыя пытаньні, з прычыны якіх узьнікла нашае народнае паўстаньне
- Зараз камунікацыя адбываецца не празь вялікія чаты, якія налічвалі тысячы людзей, а празь меншыя
- Некаторыя пляцоўкі знаходзяцца ў «сьпячым» стане, яны ў любы момант могуць «стрэліць»
Мажэйка
- Пачаўся маратон. Для тых, хто чакаў хуткай перамогі, тое, што адбылося, можа выглядаць пэўным расчараваньнем і нагодай для дэпрэсіі
- Усярэдзіне 2011 году колькасьць палітвязьняў пачала пакрысе зьніжацца. Цяпер гэтая колькасьць толькі расьце, а рэпрэсіі набіраюць абароты
- Зараз улада не адчувае сябе пераможцам, Лукашэнка не набыў аніякай легітымнасьці
- Мы бачым, як шмат грамадзкіх структураў сфармавалася вакол пратэставай хвалі
- Мы бачылі, як пасьля інцыдэнту з самалётам і затрыманьня Пратасевіча апазыцыйныя структуры прадэманстравалі здольнасьць дамаўляцца і ладзіць супольныя дзеяньні
- Год таму новы твар у палітыцы заявіў — я пайду на выбары, усё будзе па законе, і мы пераможам. Было шмат аргумэнтаў за тое, што з гэтага нічога не атрымаецца. Цяпер, паводле апытаньняў Chatham House, у Бабарыкі — самы высокі рэйтынг
- Мы не жывём у наратывах БТ. Ціханоўская, Латушка ці хто іншы — не лялькаводы
- Лялькавод сапраўды нясе адказнасьць за ляльку, бо лялька не нясе адказнасьці за свае рухі. Але ў Беларусі жывуць дарослыя людзі, якія самі адказваюць за сваё жыцьцё. У рэпрэсіях вінаватыя не Ціханоўская ці Латушка, у рэпрэсіях вінаваты той рэжым, які іх учыняў
Photo by Andrew Keymaster on Unsplash