Як "паміраў" Уладзімір Макей

ф

ВІДЭА

Як Макей зрабіўся добрым паліцыянтам са злога? На што ішлі ў Беларусі еўрапейскія грошы, вылучаныя ў межах экалагічных праектаў? У што ператварылася Міністэрства замежных справаў Лукашэнкі пад кіраўніцтвам Макея? Разбіраемся ў праграме  «Без акрэдытацыі»:

Госці праграмы: прадстаўнік Каардынацыйнай рады Валер Мацкевіч, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі і журналіст «Белсату» Аляксандр Папко.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Аляксандр Папко

  • У постсавецкіх аўтарытарных сістэмах пануе прынцып з савецкага войска: «Найди, роди, укради»
  • Макей быў не архітэктарам сістэмы і «шэрым кардыналам», а паслухмяным школьнікам, які выконваў Лукашэнкавы загады
  • Светапоглядна Лукашэнка вельмі блізкі да сталінскіх чыноўнікаў

Пётр Рудкоўскі

  • Быў матыў Крамля, каб даць знак рэжыму Лукашэнкі, і адыход Макея быў бы ідэальным спосабам паставіць Лукашэнку на месца
  • Мяркуючы з апошняй дэкады кар’еры Макея, я схільны меркаваць, што ён імкнуўся прынесці карысць Беларусі
  • Знайсці асобу, якая сумяшчала б лаяльнасць і прафесіяналізм Макея, немагчыма. Рэжыму давядзецца выбіраць паміж лаяльнасцю і прафесіяналізмам

Валер Мацкевіч

  • Я не веру ў выпадковасці ў такія гістарычныя моманты
  • У 2008–2012 гады Макей на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі быў злым копам
  • Калі чалавек выступаў пад Пагоняй, прамаўляў па-беларуску і насіў вышыванку, людзям хацелася верыць, што ў яго недзе схаваная кукарда з Пагоняй
Снежань 03, 2022
50
1
min read