BISS team

Вітаем Адысея Калантарыдзіса, новага практыканта BISS!

Адысей Калантарыдзіс далучыўся да каманды BISS у якасці практыканта.

Адысей з’яўляецца аспірантам Універсітэта Усходняй Англіі (Вялікабрытанія). Перад гэтым ён спецыялізаваўся ў абшары «Міжнароднае развіццё і палітыка з замежным вопытам», у цяперашні час заканчвае магістратуру ў галіне адукацыі і развіцця.

У мінулым Адысей праходзіў стажыроўку ў Малдове ў Асацыяцыі незалежнай прэсы і быў удзельнікам праектаў развіцця ў Індыі і Паўднёвай Афрыцы.

Сфера інтарэсаў — дэмакратызацыя, развіццё СМІ і мабілізацыя грамадства.

Каманда BISS вітае Анастасію Юр'еву ў якасці стажора!

Сфера навуковых інтарэсаў: дыверсіфікацыя таварнага экспарту Рэспублікі Беларусь, рынак інавацыйнай прадукцыі, эўразійскiя i еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы, крос-культурныя даследаванні.

Каманда BISS вітае Нікаласа Бутыліна ў якасці стажора!

Сфера зацікаўленняў Нікаласа: краіны Усходняга партнёрства, грамадска-палітычныя з'явы і працэсы ў постсавецкім рэгіёне, культурная памяць, еўрапейска-беларускія адносіны, а таксама еўрапейска-расійскія адносіны.