У BISS распачынае працу палітолаг Кацярына Шмаціна ў якасці асацыяванага аналітыка.
Кацярына атрымала ступень магістра па міжнародных дачыненнях ва Універсітэце Сіракуз, Нью-Ёрк (2016) і дыплом юрыста ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (2013). У 2016-2018 гг. працавала ў Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў, дзе каардынавала аказанне тэхнічнай прававой дапамогі па пытаннях верхавенства і права і дэмакратычнага кіравання рэгіянальным офісам ПРААН. У 2017-2018 гг. яна таксама ўдзельнічала ў складанні рэйтынгаў Сусветнага банка “Вядзенне бізнэса” і справаздачы “Жанчыны, бізнэс, права”.
У 2018 г. Кацярына стала лаўрэатам прэміі Школы нацыянальнай бяспекі імя Дэніэла Моргана (Вашынгтон), а ў 2016 г. атрымала ўзнагароду праграмы “Лідары грамадзянскай супольнасці” ад Open Society Foundations.
Даследчыя інтарэсы: знешняя палітыка Беларусі, міжнародная бяспека, Расія, Еўразія, НАТА.
Апроч роднай беларускай, валодае рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі.
У BISS Кацярына будзе курыраваць міжнародную тэматыку і ўдзельнічаць у праектнай дзейнасці інстытута.