Камунікатыўныя стратэгіі добрасуседства. Прэзентацыя даследаванняў

сіты

Падзеі лета-восені 2020 года змянілі Беларусь на ўсіх узроўнях, і калі мы кажам пра іх, нельга абмінуць тэму "суседскіх" чатаў і таго, як мы змянілі ўспрыманне нашых двароў. Аналізу гэтых з’яваў прысвечаныя два даследаванні, праведзеныя ўвосень 2020 года, вынікі якіх мы хацелі б вам прэзентаваць.

"Права на горад" і практыкі гарадскога ўдзелу"

Якія асаблівасці гарадскога ўдзелу (яго тыповыя формы, найбольш папулярныя практыкі рэалізацыі, што спрыяе і перашкаджае "добрасуседскай" актыўнасці) і рэалізацыі "права на горад" існуюць у менчукоў і як яны змяніліся ўвосень — адказы на гэтыя пытанні было заклікана даць даследаванне, праведзенае сацыёлагам Аленай Лебедзевай сумесна з ініцыятывай "Добры горад". Даследаванне праводзілася ў два этапы восенню 2020 года: анлайн-апытанне і аналіз лакальных ("дваравых") чатаў.

"Лакальныя тэлеграм-групы (чаты) летам-восенню 2020 года: дынаміка актыўнасці і змест камунікацыі" 

Пра што размаўляюць і пра што дамаўляюцца ў "суседскіх" чатах, якую ролю яны адыгрываюць у арганізацыі пратэстнай актыўнасці, якія тэндэнцыі ў камунікацыі на лакальным узроўні можна заўважыць — на гэтыя пытанні адказвае даследаванне Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Чацвер, 12 студзеня 2021, ад 18:00 да 18:30 

Онлайн: us04web.zoom.us