Ці маглі гранты ЕС пайсці на раскошу для Лукашэнкі?

ес

Інтэрв'ю Мажэйкі для Еўрарадыё ВІДЭА

Стваральнікі фільма “Залатое дно” сцвярджаюць, што часам у Беларусі заходнія гранты выкарыстоўваюцца зусім не на тыя мэты, на якія яны прызначаліся. Паводле аўтараў, грошы ЕС ішлі… “на шыкоўнае жыццё Лукашэнкі”.

Ці падмацаваныя абвінавачанні аўтараў фільма хоць нейкімі доказамі? Ці магчымае ўвогуле нямэтавае выкарыстанне заходніх грантаў? Як фільм, які ўжо прагледзелі звыш 5 мільёнаў чалавек, паўплываў на беларускае грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг Вадзім Мажэйка.