Беларусь: дэмакратыя перастае быць "абстракцыяй"

Цягам 2019 года Аляксандр Лукашэнка як мінімум тры разы заявіў пра патрэбу мадыфікаваць Канстытуцыю ў напрамку яе дэмакратызацыі: падчас «Вялікай размовы» 1 сакавіка, у Пасланні народу і парламенту 19 красавіка, а таксама падчас сустрэчы з кіраўнікамі замежных канстытуцыйных судоў 31 траўня. Хоць на дадзены момант рана прагназаваць надыход сістэмных дэмакратычных рэформаў «зверху», то ўсё ж можна канстатаваць, што ў вышэйшых эталонах улады прапрацоўваюцца варыянты дэмакратызацыі Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Карціна: «Прамова Перыкла». Карціна Філіпа Фольца (1852), wikipedia.org

Размовы пра канстытуцыйную рэформу «наверсе» тым больш становяцца знамянальнымі, калі звернем увагу на некаторыя працэсы, якія адбываюцца «ўнізе». Агульны стан дэмакратыі ў Беларусі надалей даволі кепскі: у апошнім рапарце The Economist Intelligence Unit (EIU) ацаніў яго на «3,13» па дзесяцібальнай шкале. Але па адным з параметраў Беларусь апераджае не толькі большасць іншых аўтарытарных краін, але таксама некаторыя дэмакратычныя краіны. Гэтым параметрам з'яўляецца «палітычная культура», якая замяраецца EIU і ўлічваецца пры фармаванні агульнага паказніку дэмакратыі.

Што гэта за параметр і што з яго вынікае?

Чытайце таксама: Беларусь - региональный лидер по спросу на демократию

ГАЛОЎНЫЯ ТЭЗІСЫ

  • ► агульны стан дэмакратыі ў Беларусі надалей кепскі, але падтрымка для дэмакратыі-як-ідэі ў Беларусі адносна высокая: «5,63» па дзесяцібальнай шкале. У гэтым плане Беларусь апераджае Польшчу, Румынію, Сербію і большасць іншых краін рэгіёна
  •  
  • ► падтрымка для дэмакратыі-як-ідэі – гэта не адзіны, але важны фактар рэальных зменаў
  •  
  • ► у часе эканамічнага росту (хай сабе невялікага), даверу да нацыянальнай валюты і магчымасцяў рэалізоўваць сябе ў прыватным сектары дэмакратыя і роднасныя ідэі перастаюць быць «абстракцыямі», асабліва для гарадскога насельніцтва
  •  
  • ► у вышэйшых эталонах улады прапрацоўваюцца варыянты дэма-кратызацыі Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Апазіцыі патрэбна адшукаць сваё месца ў дэбатах аб дэмакратыі

Чытаць увесь тэкст у pdf 

ТАБЛІЦЫ

Табліца 1. Паказнік «палітычнай культуры» для Беларусі на фоне іншых паказнікаў (2018):



  • Месца ў агульным рэйтынгу дэмакратыі

    (усяго 167 месцаў)

    137

    Агульны паказнік дэмакратыі

    (максімальны бал: «10»)

    3,13

    Тып паліт.сістэмы: аўтарытарызм

    Выбарчы працэс і плюралізм (макс. «10»)

    0,92

    Функцыянаванне дзяржаўнай улады (макс. «10»)

    2,86

    Палітычны ўдзел (макс. «10»)

    3,89

    Палітычная культура (макс. «10»)

    5,63

    Грамадзянскія свабоды (макс. «10»)

    2,35

Табліца 2. Паказнік «палітычнай культуры» для Беларусі на фоне гэтага ж паказніка для іншых краін рэгіёна (2018).





  •  

    Краіна

    «Палітычная культура»

    Агульны пак. дэмакратыі

    Класіфікацыя рэжыму

    Латвія

    6,88

    7,38

    Заганная дэмакратыя

    Чэхія

    6,88

    7,69

    Заганная дэмакратыя

    Эстонія

    6,88

    7,97

    Заганная дэмакратыя

    Вугоршчына

    6,25

    6,63

    Заганная дэмакратыя

    Літва

    6,25

    7,5

    Заганная дэмакратыя

    Славенія

    6,25

    7,5

    Заганная дэмакратыя

    Таджыкістан

    6,25

    1,93

    Аўтарытарызм

    Украіна

    6,25

    5,69

    Гібрыдны рэжым

    Беларусь

    5,63

    3,13

    Аўтарытарызм

    Славакія

    5,63

    7,1

    Заганная дэмакратыя

    Албанія

    5

    5,98

    Гібрыдны рэжым

    Туркменістан

    5

    1,72

    Аўтарытарызм

    Сербія

    5

    6,41

    Заганная дэмакратыя

    Харватыя

    5

    6,57

    Заганная дэмакратыя

    Узбекістан

    5

    2,01

    Аўтарытарызм

    Балгарыя

    4,38

    7,03

    Заганная дэмакратыя

    Грузія

    4,38

    5,5

    Гібрыдны рэжым

    Казахстан

    4,38

    2,94

    Аўтарытарызм

    Кыргыстан

    4,38

    5,11

    Гібрыдны рэжым

    Малдова

    4,38

    5,85

    Гібрыдны рэжым

    Польшча

    4,38

    6,67

    Заганная дэмакратыя

    Румынія

    4,38

    6,38

    Заганная дэмакратыя

    Чарнагорыя

    4,38

    5,74

    Гібрыдны рэжым

    Азербайджан

    3,75

    2,65

    Аўтарытарызм

    Боснія і Герцагавіна

    3,75

    4,98

    Гібрыдны рэжым

    Македонія

    3,75

    5,87

    Гібрыдны рэжым

    Арменія

    2,5

    4,79

    Гібрыдны рэжым

    Расея

    2,5

    2,94

    Аўтарытарызм

Чытаць увесь тэкст у pdf