Факты і меркаванні. Практыкум па крытычным мысленні # 1

  • - Зямля круціцца вакол Сонца...
  • - Ах, гэта ўсяго толькі тваё суб'ектыўнае меркаванне!

(photo: https://practicalphilosopher.prinzing.net)

Людзі любяць факты. Любяць таксама праводзіць адрозненні паміж «фактамі» і «меркаваннямі», «аб'ектыўным» і «суб'ектыўным», «даказаным» і «беспадстаўным». Гэтае адрозненне пакладзена ў аснову журналісцкай этыкі, медычнай дыягностыкі, крыміналістыкі ігд. і выконвае важную ролю ў камунікацыі і працэсе прыняцця рашэнняў. Але ў чым яно палягае? Ці існуюць цвёрдыя крытэры адрознівання?

Хоць жалезныя крытэры адрознівання прадставіць не абяцаем (бо няма такіх), але некалькі карысных метадаў вы пазнаеце. І не толькі пазнаеце – навучыцеся прымяняць на практыцы.

У гэтым практыкуме:

  • 1. Сцвярджэнні, ацэнкі і павіннасці
  • 2. Меркаванні і фактуальныя выказванні
  • 3. Факт-здарэнне і факт-апісанне
  • 4. Факты vs меркаванні: пакрокавая інструкцыя

Прайсці практыкум