Выказванні тыпу "аўтакефалія = смерць" - гэта спроба прыглушыць праблемы: Рудкоўскі ў праграме "Пра-свет"

"Функцыя выказванняў Лукашэнкі [на праваслаўнае Раство] - і падкрэсліць на рытарычным узроўні важнасць захавання повязі з Масквой, у сэнсе: мы тут не хочам сварыцца, але адначасова зазначыць, што беларусы - гэта асобны народ" - сказаў дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі ў праграме "Пра-свет" (Белсат). "[Што тычыцца выказванняў тыпу аўтакефалія = смерць], то гэткія пафасныя, вельмі моцныя заявы мною прачытваюцца як спроба прыглушыць, накрыць вось такім рытарычным каўпаком пэўныя праблемы, якія ўнутры расейскага праваслаўя паўстаюць". Гл. увесь выпуск