"Выглядае, што настаўнікам проста даюць тэмы для заняткаў", Мажэйка на тэму "Асноваў сямейнага жыцця"

Згодна з пастановаю Міністэрства адукацыі, вучні 9-11-х класаў змогуць удзельнічаць у факультатыўных занятках «Асновы сямейнага жыцця». Праграма ўключае такія тэмы, як «Асаблівасці дашлюбных адносінаў», «Асаблівасці ролевай структуры і дынамікі сям’і», «Эстэтыка побыту», «Культура сямейнай камунікацыі» ды іншыя.

Вадзім Мажэйка, эксперт Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў у інтэрвію для "Белсат": «Выглядае так, што настаўнікам проста даюць тэмы для заняткаў, і не вельмі зразумела, як яны могуць іх распрацаваць. Выглядае, што настаўнік сам мусіць, абапіраючыся на свой досвед, распавядаць, напрыклад, у чым розніца паміж каханнем і закаханасцю. Гэта такія філасофскія катэгорыі».

То бок можа атрымацца так, што настаўнікі будуць перадаваць дзецям свой сямейны досвед. У той жа момант магчыма, што «Асновы сямейнага жыцця» будуць проста «для птушачкі», бо гэта факультатыў.

«Ёсць вельмі важныя тэмы для заняткаў – гэта сямейны бюджэт. Але без распрацоўкі эканамістамі, фінансістамі я ўвогуле не разумею, што тут можна распавесці. Ёсць вялікія сумневы, што гэта будзе эфектыўным. І, напрыклад, тыя ж пытанні кантрацэпцыі не ўключаныя ў праграму. А насамрэч гэта тыя тэмы, якія былі б і карысныя моладзі, і карысныя з пункту гледжання распаўсюду і СНІД, і ВІЧ, і іншых розных інфекцыяў», – гаворыць Вадзім Мажэйка.

Увесь рэпартаж