«Справа Бабіча»і «чырвоныя сцяжкі». Пётр Рудкоўскі ў "Інтэрв'ю тыдня"

Версия для печатиPDF версия

Госьць Інтэрвію тыдня — дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Пётра Рудкоўскі. Ён аналізуе, як «справа Бабіча» паўплывала на ўлады Беларусі, тлумачыць, чаму Лукашэнка нават на фоне пагрозы з Масквы не ідзе насустрач апазыцыі і незалежнаму грамадзтву, адказвае на пытаньне, дзе стаяць ідэалягічныя «чырвоныя сьцяжкі» для цяперашняга кіраўніка Беларусі.

Размову вядзе Віталь Цыганкоў

Сьцісла

  • ► Лукашэнка не ідзе на саступкі апазыцыі, бо разумее, што ў выніку ад яго будуць патрабаваць новых саступак
  •  
  • ► Магчыма, падчас выбараў Масква будзе праводзіць «напаказ» пэўную гульню з апазыцыяй
  •  
  • ► Нацыянальнае для Лукашэнкі — гэта «чужая стыхія». Ён спрабуе яе засвоіць, але часам гэта не зусім атрымліваецца

Слухаць інтэрв'ю ў аўдыё запісе

Апошні канфлікт з Расеяй кансалідаваў беларускія эліты — дзяржаўныя і недзяржаўныя

— Як вы ацэньваеце ўвесь гэты канфлікт паміж амбасадарам Расеі Бабічам і ўладамі Беларусі? Ці можна гэта назваць нейкай асаблівасьцю характару і дзейнасьці менавіта Бабіча, ці гэта сьведчаньне глыбейшых працэсаў у беларуска-расейскіх дачыненьнях?

— КанфАмбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч і Аляксандар Лукашэнка, 25 верасьня 2018 годулікты паміж амбасадарам Расеі і беларускім МЗС здараліся і ў мінулым. У 2009 годзе была звадка паміж тагачасным амбасадарам Сурыкавым і МЗС.

Але розьніца між папярэднімі канфліктамі і цяперашнімі — у тым, што зараз справа тычыцца нашмат больш фундамэнтальных пытаньняў. Залучана вельмі моцная рыторыка. Размова ідзе пра сувэрэнітэт Беларусі ў тым разуменьні, у якім гэта фармулюе афіцыйны Менск, а зь іншага боку — у формуле, больш прымальнай для Крамля.

Россия, СМИ, независимость. Сквозные темы "большого разговора"

Цяпер вельмі відаць, што гэты канфлікт скансалідаваў беларускія эліты — дзяржаўныя і недзяржаўныя. А таксама частку апазыцыйных сілаў і грамадзянскай супольнасьці. Таму стаўка даволі высокая, для абодвух бакоў гульня даволі рызыкоўная.

— Магчыма, якраз пра кансалідацыю беларускага грамадзтва ўскосна казаў і Бабіч, які адзначыў, што выбарчая кампанія ў Беларусі можа прайсьці пад знакам «вонкавага ворага». Ці можа, па-вашаму, менавіта на гэта зрабіць стаўку Аляксандар Лукашэнка ў сваёй прэзыдэнцкай кампаніі?

— Напэўна, Лукашэнка ня будзе гэта выкарыстоўваць у сваёй выбарчай кампаніі ў нейкай радыкальнай форме. Наўрад ці ён будзе праводзіць нейкую антырасейскую лінію. Хутчэй за ўсё, гэта будзе і надалей балянсаваньне паміж мяккай крытыкай і падкрэсьліваньнем братэрскіх сувязяў.

Тут, вядома, важнае пытаньне, якія дзеяньні будзе прадпрымаць Крэмль падчас гэтай выбарчай кампаніі. Напэўна, будзе выкарыстоўваць як мінімум псыхалягічны шантаж, спробы дэманстраваць кантакты з апазыцыяй. Гэта ня будзе азначаць, што Масква сапраўды ўсур’ёз разглядае варыянт падтрымкі нейкіх апазыцыйных сілаў, але напаказ, хутчэй за ўсё, будзе нейкая «гульня» з апазыцыяй. Дарэчы, добрая нагода і для самой апазыцыі выкарыстаць гэта ў інтарэсах Беларусі. Бо, паводзячыся агрэсіўна, Крэмль агаляе і свае слабыя бакі. І добра было б, каб апазыцыйныя сілы і грамадзянская супольнасьць гэта мудра выкарысталі.

Лукашэнка не ідзе на саступкі апазыцыі, бо разумее, што ў выніку ад яго будуць патрабаваць новых саступак

— Гісторыя паўтараецца. Ня першы раз падчас нейкіх канфліктаў, гандлёвых ці рытарычных войнаў з Расеяй палітычна актыўныя людзі пачынаюць абмяркоўваць, чаму б уладзе не зрабіць крок насустрач апазыцыі і незалежнаму грамадзтву, каб абаперціся на шырэйшыя пласты грамадзтва. Вось і цяпер, напярэдадні 101-й гадавіны БНР. Здавалася б, варта мацаваць нацыянальную еднасьць, дазволіць ахвотным мітынг, каб паказаць Маскве, што народ за незалежнасьць. Але гэтага не адбываецца. Чаму?

— Зірнем на гэта з гледзішча самога Лукашэнкі альбо тых аналітыкаў, якія яму, магчыма, дапамагаюць. Вось Лукашэнка робіць, напрыклад, істотную саступку ў кірунку апазыцыйных сілаў, сваіх апанэнтаў. Але відавочна, што на гэтым ня скончыцца, будуць патрабаваць і далейшых саступак.

Таму з чыста прагматычнага гледзішча гэты альянс усё роўна быў бы хісткім. І Лукашэнка гэта ўсьведамляе альбо адчувае інтуітыўна. Тут патрэбная каштоўнасная зьмена, каб у галаве Лукашэнкі запанавала думка, што трэба зрабіць стаўку на нацыянальную незалежнасьць, дэмакратычныя каштоўнасьці і гэтак далей. У такім разе можна было б гаварыць, што Лукашэнка пачаў размаўляць на адной мове, тымі самымі паняцьцямі з апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю. Але — паколькі ён надта моцна ўкаранёны ў савецкай мінуўшчыне і за 25 гадоў прывык да аўтарытарнага стылю кіраваньня — то ёсьць рэчы, якія з псыхалягічных прычынаў ён наўрад ці можа пераадолець.

— То бок вы нежаданьне такога павароту да апазыцыі тлумачыце чыста псыхалягічнымі прычынамі, асаблівасьцямі характару Лукашэнкі — ці проста аб’ектыўна для яго не існуе патрэбы ў такім павароце?

— Без каштоўнаснай зьмены, з чыста прагматычнага гледзішча, калі ён застаецца аўтарытарным кіраўніком з савецкай мінуўшчынай і пры гэтым робіць альянс з апазыцыяй — такі альянс будзе хісткім. Лукашэнка адчувае, што гэта не аплоціцца. Скажам сабе шчыра, што на гэтым дэмакратычныя сілы не спыняцца. Таму працягваецца непераадольны канфлікт каштоўнасьцяў.

Татьяна КОРОТКЕВИЧ: Попытка упаковать Беларусь в бренд "диктатуры" неуместна 

У формуле, у якой Лукашэнка цяпер існуе, ён і так робіць даволі значныя саступкі. Гэта з нашага гледзішча здаецца, што не. Але зь ягонай пэрспэктывы саступкі ёсьць. Так, з БНР ён вагаецца. Бо гэта моцна парушае міт і трактаваньне савецкага мінулага як асноватворнага для беларускай дзяржавы. Але даўнейшая гісторыя — Полацкае княства, ВКЛ — цяпер ужо становіцца цэнтральным наратывам гісторыі беларускай дзяржаўнасьці. У гэтым пляне ўмацаваньне нацыянальнай ідэнтычнасьці адбываецца.

Маем сымбалічнае падкрэсьліваньне важнасьці беларускай мовы. Хай сабе чыноўнікі не пераходзяць на гэтую мову, але на сымбалічным узроўні яны ўвесь час гэта акцэнтуюць. Зь іхнага гледзішча, зьмены адбываюцца.

Для захаваньня ўлады трэба ствараць нейкія бар’еры перад экспансіяй Масквы

— То бок вы лічыце, што «мяккая беларусізацыя» — ня толькі для замежнапалітычнага карыстаньня, каб палохаць ёю Маскву? Маўляў, глядзіце, якія ў нас ёсьць нацыяналісты, і калі вы нас ня будзеце падтрымліваць, то яны прыйдуць да ўлады.

— З гледзішча Лукашэнкі галоўная мэта — захаваць уладу ў бліжэйшыя 5–7 гадоў. Для гэтага трэба ствараць нейкія бар’еры перад экспансіяй Масквы. І таму Лукашэнка спрабуе — даволі хаатычна — падключыць нацыянальны наратыў, неяк умацоўваць нацыянальную ідэнтычнасьць. На дадзены момант у мяне не выклікае сумневу, што ён хоча ўвайсьці ў гісторыю менавіта як прэзыдэнт сувэрэннай дзяржавы.

Нацыянальнае для яго — гэта чужая стыхія. Ён спрабуе яе засвоіць, але часам гэта не зусім атрымліваецца. Але гэта не азначае, што зусім нічога не адбываецца. Адбываецца, напрыклад, нават тое дробнае пераасэнсаваньне ролі БНР. Зараз гэта зусім ня так, як было ў канцы 90-х ці ў нулявых. Вядома, цалкам, радыкальна пераключыцца чалавеку ў немаладыя гады зусім няпроста.

— У гэтым сэнсе як бы вы бачылі тыя «чырвоныя сьцяжкі» ў ідэалёгіі для цяперашняй улады, за якія яна ня можа перайсьці ў сваіх кроках насустрач нацыянальным каштоўнасьцям?

— Асноўны чырвоны сьцяжок — гэта радыкальная рэвізія савецкай мінуўшчыны. Сказаць, што савецкая мінуўшчына была рэпрэсіўнай стасоўна Беларусі, што гэта быў нэгатыў, — гэта мяжа, якую Лукашэнка і ягоныя набліжаныя ня могуць пераступіць.

Паколькі савецкая мінуўшчына застаецца асноватворнай у сьвядомасьці Лукашэнкі і ягонага атачэньня, БНР вельмі складана будзе пераасэнсаваць. Бо пераасэнсаваньне БНР будзе азначаць, што бел-чырвона-белы сьцяг — важны сымбаль для Беларусі. А ў 1990-я гады змаганьне Лукашэнкі са сваімі апанэнтамі менавіта адбывалася вакол гэтых сымбаляў, ён шмат інвэставаў у тое, каб выкараніць гэтую стыхію.

Таму шмат чаго ўпіраецца ў савецкую сьвядомасьць, і гэта Лукашэнку вельмі складана будзе пераадолець. А ў астатнім — памяркоўнае акцэнтаваньне важнасьці савецкай мінуўшчыны. Лёгка, але не занадта крытычнае стаўленьне да БНР — гэта тое, што вялікіх цяжкасьцяў у атачэньні Лукашэнкі не выклікае. Гэта прыблізна тая пазыцыя, якую прэзэнтуе Марзалюк.

Радыё "Свабода"