"Прагматыка ідэнтычнасці" - курс Рудкоўскага ў Беларускім Калегіюме

10.04.2019
Версия для печатиPDF версия

Ідэнтычнасць як вынік разліку выгадаў і затратаў – такая пастаноўка справы можа падацца нетыповай, а нават дзіўнай. Гэта праўда, што падыход нетыповы, але выкарыстанне логікі затрат-і-выгадаў не будзе здавацца такім дзіўным, калі зважым, што затраты/выгады бываюць не толькі фінансавымі, але таксама кагнітыўнымі і камунікацыйнымі. Амаль кожны меў у сваім жыцці досвед, калі, напр. са сваім сябрам дамовіліся аб нечым, але кожны па-рознаму зразумеў прадмет дамовы, у выніку чаго прыходзілася патраціць шмат часу і сілаў на выясненне і выпраўленне такога непаразумення. Вось – прыклад кагнітыўна-камунікацыйных затрат. Іх можна вывучаць, аналізаваць і выпрацоўваць спосабы прадухілення.

Прагматыка ідэнтычнасці – гэта наватарскі падыход, які з мінулага году распрацоўваецца ў Беларускім інстытуце стратэгічным даследаванняў (BISS). Матывам для яго распрацоўкі стала перакананне, што праблематыка ідэнтычнасці стала ахвярай мала прадуктыўных палемік паміж «прымардыялізмам» і «канструктывізмам» або «натуралізмам» і «канструктывізмам». У прапанаваным цыкле лекцый будуць растлумачаны недахопы дагэтулешніх падыходаў (асабліва ўсцяж папулярнага падыходу Гелнэра-Андэрсана) і выкладзены прынцыпы прагматыкі ідэнтычнасці.

Расклад заняткаў і запісы - на старонцы БелКалегіюма