BISS на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

1.10.2019

Каманда BISS прыняла ўдзел у працы VIII-га Міжнароднага Кангрэса Даследчыкаў Беларусі, які 27-29 верасня прайшоў у літоўскай сталіцы.

Аналітык BISS Вадзім Мажэйка выступіў на секцыі «Даследаванні медыя» з дакладам «Інфармацыйная бяспека Беларусі: дзяржаўная палітыка ў медыйным вымярэнні». Эксперт вылучыў асноўныя напрамкі беларускай дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфармацыйнай бяспекі, прааналізаваў рызыкі і сфармуляваў транзітныя рэкамендацыі.

Палітолаг Кацярына Шмаціна мадэравала секцыю па беларуска-расійскіх дачыненнях і праблемах еўразійскай інтэграцыі, а таксама выступіла на секцыі «Знешняя палітыка Беларусі ў параўнальнай перспектыве» з дакладам «Беларусь у канфлікце варагуючых вялікіх дзяржаў і канкурэнтных парадыгм міжнароднага парадку».

Сацыёлаг Андрэй Лаўрухін зрабіў даклад на тэму адмоўнага ўплыву інстытута працаўладкавання выпускнікоў вузаў на развіццё чалавечага капіталу Беларусі і запрапанаваў спосабы яго пераадолення.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру BISS Пётр Рудкоўскі  прэзентаваў вынікі даследавання, якое праводзіў інстытут летась, тэма выступу – «Плагіят у беларускіх ВНУ: прычыны, наступствы, спосабы рашэння».

Кангрэс у Вільні сабраў амаль 600 удзельнікаў з Беларусі і па-за яе межамі.