"Не думаю, што гэта быў запланаваны крок" - Шмаціна пра Беларусь у "шэрым спісе" ЗША

На изображении может находиться: 1 человек, улыбается, очки и часть тела крупным планомВыданне Politico паведаміла 21 студзеня, што спіс краінаў, на якія распаўсюджваюцца амерыканскія візавыя абмежаванні, можа быць пашыраны. У спісе таксама Беларусь.

Кацярына Шмаціна, аналітык BISS: "Я не думаю, што гэта быў заплянаваны крок, а не тэхнічная памылка ці фармалісцкі падыход. Адна з прычынаў — гэта тое, што Беларусь яшчэ фармальна знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, дзейнічае «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», прыняты ў 2004 Кангрэсам ЗША. Магчыма, калі складаўся спіс краінаў, на якія можна яшчэ пашырыць візавыя абмежаванні, то Беларусь трапіла ў яго з такіх фармальных прычынаў.

Я думаю, што ў найбліжэйшыя дні сiтуацыя праясніцца. І я б прагназавала, што гэта будзе прызнана памылкай". Радыё Свабода