"З Вашынгтонам назіраецца прагрэс" - Кацярына Шмаціна па матывах справаздачы МЗС Беларусі

На днях Міністэрства замежных справаў Беларусі апублікавала справаздачу пра вынікі сваёй працы за 2019 г. Кацярына Шмаціна, аналітык BISS у інтэрв'ю для праграмы Белсат "Прасвет" прыкмеціла: «З Вашынгтонам назіраецца прагрэс, і ў гэтым ёсць заслуга беларускай дыпламатыі. Сапраўды, гэта былі намаганні і МЗС. Ёсць таксама дадзеныя, што беларускі бок наймаў лабістаў у Вашынгтоне, што тычыцца прасоўвання ідэй зняцця санкцыяў супраць "Белнафтахіму" і каб цалкам зняць абмежаванні для Беларусі па нафце. Бо без адмены гэтых санкцыяў амерыканскія кампаніі не могуць прадаваць нафту ў нашую краіну». Белсат