Віншуем з Днём жаночай салідарнасці!

8.03.2020

Каманда BISS віншуе з Днём жаночай салідарнасці - перадусім саміх жанчын, а таксама мужчын, якія салідарызуюцца з жанчынамі ў іх змаганні за свае правы і роўныя магчымасці.

Мы верым, што змаганне за роўнасць мужчын і жанчын павінна быць часткай гуманізму, у аснове якога ляжыць перакананне аб адзінстве чалавечага роду.

Згодна з гуманітарнай этыкай, ніводная катэгорыя людзей не з'яўляецца па сваёй сутнасці "злой" або "апрэсіўнай". Прыгнёт і несправядлівасць паўстаюць як прадукты злой волі, невуцтва і групавой фанабэрыі. Такім чынам, змаганне за роўнасць павінна адбывацца ў духу "панад-гендэрнай" салідарнасці, дыялогу і з улікам навуковых фактаў. Менавіта такі падыход мы вітаем і падтрымліваем.

Са святам! Поспехаў у слушнай справе!