Віншуем з Днём Волі!

25.03.2020

Каманда BISS сардэчна віншуе суйчыннікаў і сімпатыкаў Беларусі са 102-ой гадавінай абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі!

З таго часу, як была абвешчана БНР паўсталі і заняпалі дзве магутныя імперыі: Трэці Рэйх і СССР. Ідэя незалежнай і самабытнай беларускай рэспублікі не толькі выжыла, але і ўцелавілася ў канкрэтную форму дзяржаўнага быцця: Рэспубліку Беларусь. Гэта дае моцныя падставы верыць, што ў ХХІ стагоддзі, якое прынесла ўмовы нашмат лепшыя, чым папярэдняе стагоддзе, Беларусь будзе развівацца ў напрамку дэмакратычнай і эканамічна развітай дзяржавы, з моцным нацыянальна-культурным падмуркам.

Жыве Беларусь!